Перайсьці да зьместу

Mo-Do

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mo-Do
Фабіё Фрытэльлі
Дата нараджэньня 24 ліпеня 1966
Месца нараджэньня Манфальконэ, Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, Італія
Дата сьмерці 6 лютага 2013
Месца сьмерці Удынэ, Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, Італія
Грамадзянства Італія
Прафэсія сьпявак, ды-джэй
Жанры эўрадэнс
Супрацоўніцтва Кляўдыё Зэнара, Einstein Dr Deejay
Лэйблы Dancing Ferret, ZYX Music, Metronome Records, Flex Records, Full Access

Фа́біё Фрытэ́льлі (па-італьянску: Fabio Frittelli, больш вядомы як саліст эўрадэнс-праекту Mo-Do; 24 ліпеня 1966, Манфальконэ, Італія — 6 лютага 2013, Удынэ, Італія) — італьянскі сьпявак і ды-джэй.

Маці Фабіё была аўстрыйкай, бацька — італьянец. Фабіё Фрытэльлі пачынаў сваю музычную кар’еру лідэрам гард-рок-гурту Blue the King, затым — басыстам у Validi Alibi. Акрамя таго, працаваў мадэльлю для Dolce & Gabbana, JP Gaultier, Armani і Kenzo. У 1993 годзе пазнаёміўся з прадусарам Кляўдыё Зэнара, у выніку чаго зьявіўся праект Mo-Do. Назва «Mo-Do» зьяўляецца акронімам ад назвы роднага гораду Фабіё — «Monfalcone», і «Domenica», бо нарадзіўся Фабіё ў нядзелю.

Першым посьпехам праекту стаў сынгл «Eins, Zwei, Polizei», запісаны ва Ўдынэ. У 1995 годзе выйшлі яшчэ два сынглы: «Super Gut» і «GeMa Tanzen», а потым і дэбютны альбом — «Was Ist Das?». У 2001 годзе лэйблы Dancing Ferret і ZYX Music прыпынілі кантракт з Mo-Do. З 2003 году Фрытэльлі супрацоўнічаў у якасьці прадусара з гуртамі Space 2999, F&F і 24 Monkeys. У 2008 годзе выйшла новая вэрсія «Eins, Zwei, Polizei».

Апошнім часам Фрытэльлі валодаў дыскатэкай Mr. Charlie ва Ўдынэ. 6 лютага 2013 году быў знойдзены мёртвым у сваім доме ва Ўдынэ. Верагодная прычына сьмерці — суіцыд[1].

  • 1994: Eins, zwei, Polizei (Кампіляцыя)
  • 1995: Was ist das?
  • 1994: Eins, zwei, Polizei (1994)
  • 1994: Super gut (1994)
  • 1995: Gema tanzen (1995)
  • 1996: Sex Bump Twist (1996)
  • 1999: Superdisco (Cyberdisco) (2000)
  • 2008: Eins, zwei, Polizei (Limited Edition)
  • 2008: Eins, zwei, Polizei Recall 08 (feat. Bangbros)[2]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]