Перайсьці да зьместу

JSTOR

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
JSTOR
Тып арганізацыя і электронная бібліятэка[d]
Даступныя мовы ангельская мова
Уладальнік Ithaka Harbors[d]
Пачатак працы 1995
Рэйтынг Alexa 1138[1]
jstor.org

JSTOR (скарачэньне, па-ангельску: Journal STORage) — лічбавая бібліятэка акадэмічных часопісаў, кніг і першакрыніц, заснаваная ў 1994 годзе.

Першапачаткова бібліятэка зьмяшчала алічбаваныя выпускі акадэмічных часопісаў, цяпер яна ўлучае кнігі й іншыя першакрыніцы, а таксама бягучыя выпускі часопісаў па гуманітарных і сацыяльных навуках.

Сайт забясьпечвае паўнатэкставы пошук амаль у 2000 часопісах. Большая частка доступу ажыцьцяўляецца па падпісцы, але некаторыя з сайтаў зьяўляюцца грамадзкім здабыткам, а кантэнт у вадкрытым доступе даступны бясплатна[2].