Hromadske.TV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Hromadske.tv»)
Hromadske.TV
Краіна Украіна
Створаны 22 лістапада 2013
Афіцыйны сайт hromadske.ua

Hromadske.TV (па-ўкраінску: Громадське ТБ; «Грамадзкае тэлебачаньне») — украінскае інтэрнэт-тэлебачаньне, якое распачало трансьляцыю 22 лістапада 2013 году. З 18 красавіка 2015 году пачаў вяшчаць са спадарожніка AzerSpace 1 у HD фармаце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трансьляцыя каналу распачалася 22 лістапада 2013 у 14:00 (паводле кіеўскага часу), раней заплянаванага часу з-за рашэньня Кабінэту Міністраў Украіны пра спыненьне падрыхтоўкі да падпісаньня дамовы пра асацыяацыю з ЭЗ і падзеямі на Эўрамайдане. Ужо 24 лістапада колькасьць праглядаў «Грамадзкага тэлебачаньня» дасягнула 761 тысячаў за 8 гадзін зь сярэднім часам прагляду 12 хв 36 с, максымальная колькасьць адначасовых праглядаў перавышала 36 тысячаў. Колькасьць прыладаў, зь якіх праглядалі канал, дасягла 289 тысячаў. 29 лістапада ў Марыінскім парку ў Кіеве невядомыя зьбілі двух журналістаў «Грамадзкага тэлебачаньня» — Дзьмітра Гнапа і Якава Любчыча.

«Грамадзкае тэлебачаньне» стала адной з найважнейшых крыніц інфармацыі пра падзеі Эўрамайдану. 1 сьнежня жывы этэр каналу адначасова глядзела каля 100 тысячаў глядачоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]