Перайсьці да зьместу

Heckler & Koch MP5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «HK MP-5»)
HK MP5

HK MP5
Тып пісталет-кулямёт
Краіна паходжаньня Нямеччына
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Тыля Мёлер, Манфрэд Гурынг, Георг Зайдль, Гэльмут Баўройтэр
Дата стварэньня 1964 год
Вытворца Heckler & Koch
Мадыфікацыі MP5K, MP5K-PDW, MP5SD, MP5N, MP5/F, MP5/10, MP5/40
Характарыстыкі
Вага 2,55 кг

Патрон 9x19мм Парабэлум
Прынцып дзеяньня паўвольная закрытая засаўка
Прыцэльная
далёкасьць
100 м
Від боясілкаваньня здымны набойнік на 15 ці 30 патронаў
Прыцэл адчынены дыяптрычны

HK MP5 (Maschinenpistole 5 — пісталет-кулямёт 5) — адзін з найбольш папулярных пісталетаў-кулямётаў пасьляваеннага часу. Пачаў паступаць на ўзбраеньне Бундэсвэру і праваахоўных органаў Нямеччыны ў 1961 годзе, хутка здабыўшы сусьветную папулярнасьць. Знаходзіўся на ўзбраеньні шматлікіх краінаў, у тым ліку ЗША.

У адрозьненьне ад большасьці канкурэнтаў, мае мэханічную структуру з напаўвольным затворам і парай ролікаў яго запавольваючых (як у штурмавой вінтоўцы HK G3). Рэжымы агню — адзінкавы і аўтаматычны, некаторыя мадэфікацыі дазваляюць весьці агонь чэргамі па 3-ы патроны. Агонь вядзецца з зачыненага затвора, што забясьпечвае добрую кучнасьць стральбы. Прыцэл дыяптрычны, магчымая ўсталёўка аптычных і каліматарных прыцэлаў, ЛМУ, тактычных ліхтароў. У пісталетаў-кулямётаў раньняга выпуску цаўё было мэталічнае, рыфлёнае, з пэрфарацыяй; у новых выпусках цаўё плястыкавае, гладкае. Першапачаткова магазыны былі ражковыя прамыя, пазьней сталі ўжываць ражковыя выгнутыя магазыны (забясьпечваюць больш надзейную падачу патронаў).

  • Высокія дульная энэргія, спыняючае і прабіўное дзеяньне кулі.
  • Дзяржальня мае ўдалыя нахіл і форму, дазваляючы надзейна ўтрымліваць ПК. Размяшчэньне сьцяжка засьцерагальніка і рэжыму агню зблізку яе, дазваляе зручна яго перамыкаць, не саслабляючы хватку рукаяці.
  • Магчымасьць выкарыстаньня прыцэлаў розных тыпаў, глушыцеля і баявога ліхтара пашырае магчымасці ПК
  • Фасфатырваннае пакрыццё дэталяў робіць зброю ўстойлівай да неспрыяльных вонкавых умоваў.
  • ПК лёгка разбіраецца для чысткі і змазкі.
  • Высокая надзейнасць.
  • Адносна высокі тэмп стральбы, што вядзе да расьсейваньня куль пры стральбе зь няўстойлівых становішчаў.
  • Малая ўдаратрываласьць. Пры выпадковым падзеньні магчыма пашкоджаньне барабаннага прыцэла.
  • Адчувальнасьць да забруджваньня.
  • Меней пераважная для пісталетаў-кулямётаў стральба зь пярэдняга шаптала, што вядзе да дваяцэнтрыю трапленьняў пры аўтаматычным агні.
Від праз дыяптрычны прыцэл у HK MP5
  • МР5А1 — без прыклада;
  • МР5А2 — са сталым прыкладам з плястыка;
  • МР5А3 — з рассоўным мэталічным прыкладам;
  • MP5SD1, SD2 і SD3 — мадэлі з інтэграваным глушыцелем і прыкладамі аналягічна мадэлям А1-А3;
  • MP5N — варыянт для ВМС ЗША з двухбаковым засьцерагальнікам-перакладнікам рэжымаў агню і дадатковым рэжымам стральбы з адсечкай па 3 патрона;
  • MP5/10 — варыянт пад патрон 10 мм Auto (вонкава адрозьніваецца прамым магазынам з празрыстага плястыка), выпушчаны абмежаванай сэрыяй для ФБР ЗША;
  • МР5/40 — пад патрон .40 S&W (10мм), магазын вонкава аналягічны магазынам ад МР5/10.

У цяперашні час выпуск мадэляў 5/10 і 5/40 спынены ў сувязі з выпускам новага пісталет-кулямёта UMP калібра .40SW і .45ACP (HK UMP)

HK MP5 у кампутарных гульнях

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Heckler & Koch MP5сховішча мультымэдыйных матэрыялаў