Gazeta Polska (1826)
Gazeta Polska | |
Тып | штодзёньнік |
---|---|
Краіна | |
Заснаваная | 1826 |
Закрытая | 1907 |
Мова | польская |
Штаб-кватэра | Варшава |
Gazeta Polska у Вікісховішчы |
Gazeta Polska (па-беларуску: Польская газэта) — інфармацыйна-палітычны штодзёньнік, які выдаваўся ў Варшаве ў 1826—1907 роках.
Пачаткова газэта падтрымала рамантыкаў у спрэчцы з клясыкамі, у асноўным дзякуючы рэдактару Ксавэрыю Бранікоўскаму і Маўрыцыю Махнацкаму, які друкаваў тут свае праграмныя артыкулы. Празь дзейнасьць яе праціўнікаў на чале з Каетанам Козьмянам, які скарыстаўся сваім уплывам ва ўрадавых колах, газэта была даведзеная да стану банкруцтва. У выніку напрыканцы 1829 року выдавец зьмяніў яе палітычную лінію, пасьля чаго большасьць аўтараў і рэдактары пакінулі газэту і заснавалі «Kurier Polski», распачаўшы сварку з «Газэтай Польскай».
Па здушэньні Лістападаўскага паўстаньня ўвосені 1831 назва газэты замененая на «Gazeta Codzienna» (бел. Штодзённая газэта).
Пазьней у выданьні выдзеліўся літаратурны аддзел, галоўным чынам дзякуючы Юзэфу Ігнацыю Крашэўскаму, які быў рэдактарам у 1859—1862 роках, у 1861 вярнуўшы ранейшую назву «Gazeta Polska». У 1873—1882 з штодзёньнікам супрацоўнічаў Генрык Сянкевіч.
Рэдактары
Літаратура
- Zofia Lewinówna. Gazeta Polska // Literatura polska, przewodnik encyklopedyczny. — Warszawa: 1984. — Т. I. — С. 293.
Вонкавыя спасылкі
- Эдукатэрыя (пол.)