Перайсьці да зьместу

Футурама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Futurama»)
Застаўка сэрыялу

Футурама (па-ангельску: Futurama) — амэрыканскі анімацыйны sci-fi сыткам, створаны Мэтам Грэйнінгам.[1] Для Fox сэрыял быў выраблены самім Грэйнінгам і Дэвідам Коэнам, стваральнікамі іншага папулярнага сэрыялу — «Сымпсаны». У сэрыяле распавядаецца гісторыя кур’ера ў адной зь нью-ёрскіх піцэрыяў, Філіпа Фрая, напрыканцы XX стагодзьдзя, які быў замарожаны ў крыягеннай камэры і, патрапіўшы ў 3 тысячагодзьдзе, і ўладкаваўся ў Planet Express — міжплянэтную кур’ерскую кампанію.

На экраны амэрыканскае тэлевізіі пілётная сэрыя выйшла 23 сакавіка 1999 году. Цалкам было выраблена 72 сэрыі, якія былі паказаныя ў сетцы Fox да 10 жніўня 2003 году. У Расеі паказ у перакладзе быў распачаты 10 сьнежня 2001 году на канале РЕН-ТВ. З 2007 па 2009 год на DVD выйшлі яшчэ чатыры паўнамэтражныя анімацыйныя фільмы, якія былі разьбітыя на сэрыі для паказу па тэлевізіі. 9 чэрвеня 2009 году студыя «20th Century Fox» абвясьціла пра працяг сэрыялу на канале Comedy Central. 24 чэрвеня 2010 году быў пачаты паказ 26 сэрыяў новага сэзону.[2]

  1. ^ Pronunciation of Matt Groening // ingolo.com  (анг.)
  2. ^ Eric Goldman (4 сакавіка 2010) When is 'Futurama' Returning? (анг.). IGN TVПраверана 9 студзеня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футурамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў