Перайсьці да зьместу

Вежа Эўрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Eureka Tower»)
Вежа Эўрыка
Eureka Tower
Тып жылы будынак
Месцазнаходжаньне Аўстралія, Мэльбурн
Уладальнік Grocon
Пачатак будаўніцтва 2002
Сканчэньне будаўніцтва 2006
Дах 297 м
Колькасьць паверхаў 91+1 падземны
Колькасьць ліфтаў 13
Архітэктар Фэндэр Катсалідыс
Інжынэр-будаўнік Eureka Tower Pty Ltd
Каардынаты 37°49′18″ пд. ш. 144°57′52″ у. д. / 37.82167° пд. ш. 144.96444° у. д. / -37.82167; 144.96444Каардынаты: 37°49′18″ пд. ш. 144°57′52″ у. д. / 37.82167° пд. ш. 144.96444° у. д. / -37.82167; 144.96444
Вежа Эўрыка на мапе Аўстраліі
Вежа Эўрыка
Вежа Эўрыка
Вежа Эўрыка

Вежа Эўрыка (па-ангельску: Eureka Tower) — самы высокі небасяг Мэльбурну і адзін з самых высокіх на аўстралійскім кантынэнце (на другім месцы пасьля Q1 Tower). Вышыня збудаваньня 297 мэтраў (91 паверх і 1 падземны). Будаўніцтва аб’екта распачалося ў жніўні 2002 году і скончылася 1 чэрвеня 2006 году. Афіцыйнае адкрыцьцё гмаха адбылося 11 кастрычніка 2006 году. Праект будынка быў распрацаваны мэльбурнскім архітэктурным агенцтвам «Fender Katsalidis Australia», будаўніцтва ж вялося аўстралійскай кампаніяй «Grollo Australia». На 84 паверсе будынка знаходзіцца пляцоўка для агляду. Eureka Tower зьяўляецца найвышэйшым жылым будынкам у сьвеце, калі лічыць колькасьць паверхаў, аднак, калі ўлічваць шпіль будынка, то самым высокім жылым домам зьяўляецца іншая аўстралійская вежа Q1 Tower.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вежа Эўрыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў