Перайсьці да зьместу

ERepublik

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
eRepublik
Дата выпуску 21 кастрычніка 2008
Дата анансаваньня 21 кастрычніка 2008
Жанры глябальная стратэгія
Стваральнікі
Распрацоўнік еRepublik Labs
Мова інтэрфэйсу ангельская мова
Тэхнічныя дэталі
Плятформа любое прыстасаваньне, далучанае да інтэрнэт
Носьбіт вэб-сайт
Сыстэмныя патрабаваньні
Браўзэр з падтрымкай JavaScript
Афіцыйны сайт

eRepublik — вольная шматкарыстальніцкая он-лайн гульня, распрацаваная кампаніяй «еRepublik Labs», запушчаная 21 кастрычніка 2008 году і даступная праз Інтэрнэт. Дзеяньне гульні разгортваецца ў сьвеце, падобным на сапраўдны (так званы Новы Сьвет), дзе гульцы, якіх называюць грамадзянамі, могуць удзельнічаць у нацыянальнай палітыцы, дапамагаць фармаваньню нацыянальнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкы краіны, грамадзянамі якой зьяўляюцца, а таксама распачынаць вайну са сваімі суседзямі, ці выбраць шлях разьвіцьця эканамічнага боку гульні. Грамадзяне маюць права ўдзельнічаць у выбарах кіраўнікоў партыяў, сябрамі якіх яны зьяўляюцца, у выбарах у Кангрэс краіны, ці у выбарах прэзыдэнта.

Гульня была распрацаваная Алексісам Бонтэ і Джорджам Лемнару. eRepublik распраграмаваная ў PHP з выкарыстаньнем фрэймворку Symfony[1], і працуе на большасьці сучасных браўзэраў.

З 27 кастрычніка 2010 году ў гульні зьявілася і еБеларусь. З 20 красавіка 2013 году зьявілася беларускамоўная вэрсія гульні[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]