Dreamlin
Dreamlin — беларускі электронны гурт зь Менску, заснаваны ў 2000 годзе. Музыку гурту нельга акрэсьліць адным ці двума стылямі. Іх музыка праходзіць адценьні ад кіслотнага джазу, чылаўт і даўнтэмпа. Назва гурту паходзіць ад спалучэньня анг. dream («сон», «мара») і анг. greamlin (пэрсанажы фільму «Грэмліны»)[1]. Першыя два гады гурт існаваў толькі віртуальна[2].Улетку 2001 году гурт заняў першае месца сярод гуртоў на сайце Ampcast.com[3]. Песьня «Beat Mountain», якая была запісная гуртом, выкарыстоўвалася ў фільме SWAT[4][5]. У 2003 годзе гурт выдаў альбом «Система электронного безумия» (на вокладцы стылізавана «СИСТЕМА ЭLЕКТRONNOGO BEZYMИЯ») на ўласным лэйбле Ягора Куноўскага «Gizmo Lab Records»[6]. Большасьць канцэртаў праходзілі пры ўдзеле мультыінструмэнталіста Андрэя Карповіча. У 2004 годзе гурт выдаў альбом «The Colour of the City». У 2006 годзе гурт адыграў на фэсьце на Баравой.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяніс Карбакоў — аўтар музыкі, гітара, бас-гітара, праграмаваньне, клявішныя
- Ягор Куноўскі — тэксты, мэнэджмэнт
- Андрэй Карповіч — пэркусія, гітара, барабаны
- Кірыл Скарынін — гітара і пэркусія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Статья от oxidiser.net (рас.) Праверана 2001 г.
- ^ Андрэеў М. БЭМ-БЭМ! Беларуская Электронiка // Студэнцкая думка. — 2003.
- ^ egor (28 красавіка 2006) About (анг.)
- ^ Stripped SWAT // Музыкальная Газета.
- ^ Интервью взятое combi (рас.)
- ^ Доктор Морозов СИСТЕМА ЭЛЕКТРОННОГО БЕЗУМИЯ // Музыкальная газета.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная хатняя старонка (анг.)
- Афіцыйная хатняя старонка (рас.)