Перайсьці да зьместу

DragonFlyBSD

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «DragonflyBSD»)

DragonFly BSDсвабодная UNIX-падобная апэрацыйная сыстэма, створаная як «форк» (адгалінаваньне) FreeBSD 4.8. Мэцью Дылан, распрацоўнік на плятформах FreeBSD і Amiga з 1994 году, пачаў працу над DragonFlyBSD у чэрвені 2003 году і зрабіў анонс у паштовай рассылцы FreeBSD 16 ліпеня 2003 году.

Прызначаная быць «лягічным працягам FreeBSD 4.x сэрыі», DragonFly разьвіваецца ў кірунку, цалкам розным ад FreeBSD 5, лучна з новай рэалізацыяй лёгкавагавых ніцяў ядра (LWKT) і лёгкавагавай сыстэмай партоў/паведамленьняў увод-вываду. Многія канцэпцыі, заплянаваныя для сыстэмы, склаліся пад уплывам AmigaOS.

М. Дылан адкрыў гэты праект, мяркуючы, што мэтады й тэхнікі ажыцьцяўленьня пуску патокаў і сымэтрычнай мультыпрацэсарнасьці, уведзеныя ў FreeBSD 5-й сэрыі, дадуць у выніку сыстэму зь нізкай прадукцыйнасьцю, якую будзе цяжка суправаджаць. Раней ён спрабаваў выправіць прадбачаныя ім праблемы ў межах праекту FreeBSD, але ўвайшоў з-за гэтага ў канфлікт зь іншымі распрацоўнікамі FreeBSD, і ў выніку страціў магчымасьць замацоўваньня зьмяненьняў у базе выточнага коду FreeBSD.

У наш час, не зважаючы на колішні канфлікт, праекты DragonFlyBSD і FreeBSD супрацоўнічаюць, узаемна ўносячы выпраўленьні памылак, абнаўленьні драйвэраў і іншыя ўдасканаленьні.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]