Перайсьці да зьместу

Devrim

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Devrim
Агульныя зьвесткі
ВытворцаEskişehir Demiryolu Fabrikası
Гады вытворчасьці 1961
Зьнешні выгляд
Кузаў 4‑дзьв. сэдан
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік 2.0 літры
Прывад
Габарыты
Даўжыня 4500 мм
Шырыня 1800 мм
Вышыня 1550 мм
Маса 1250 кг
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Наступнік Anadol

Devrim (з турэцкай: рэвалюцыя) — чатыры асобнікі легкавога аўтамабіля, сабраныя ў 1961 годзе па загаду прэзыдэнта Турэччыны Джэмаля Гюрселя да Дня Рэспублікі. На праектаваньне было адведзена чатыры з паловай месяцы. Пазьней плянавалася распачаць сэрыйную вытворчасьць. Усе запчсткі да машыны, акрамя шыбаў і шынаў, былі выраблены на турэцкіх заводах. Былі зробленыя чатыры асобнікі: тры пафарбавалі ў крэмавы[1] колер і адзін — у чорны (яго лакіравалі па дарозе з завода ў Анкару). Захаваўся толькі адзін аўтамабіль, які знаходзіцца ў горадзе Эскішэхір, на прадпрыемстве, дзе яго зьбіралі.

  1. ^ Murat Paksoy (2014-01-08) Türkiye'nin ilk yerli otomobili 'devrim arabaları' neden iptal edildi? Праверана 2018-12-16 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]