Blackmore’s Night
Blackmore’s Night | |
Адзіны нармалёвы здымак усяго гурту (2012) | |
Гады | з 1997 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Вялікабрытанія ЗША |
Жанр | Кельцкая музыка, народная музыка, нэа-рэнэсанс |
Выдавец | Edel, SPV, Ariola |
Зьвязаныя праекты | Rainbow, Deep Purple |
Удзельнікі | |
blackmoresnight.com |
«Blackmore’s Night» — брытанска-амэрыканскі традыцыйны фолькавы дуэт, які ўтварыўся ў 1997 року. Складаецца з Рычы Блэкмара (акустычная і электрычная гітара) і Кэндыс Найт (сьпеў, тэксты, мультыінструмэнталістка). Назва гурту складзеная зь іхніх прозьвішчаў.
Музычнай асновай гурту зьяўляецца Музыка эпохі Рэнэсансу. На дадзены момант маюць сем студыйных альбомаў, апошні зь якіх, «Autumn Sky», быў выдадзены ў 2010 року.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кэндыс Найт была фанаткаю «Rainbow» і ўпершыню спаткала Рычы Блэкмара ў 1989 року, спрабуючы ўзяць у яго аўтограф, калі той працаваў на нью-ёрскай радыёстанцыі. У 1991 року яны вырашаюць жыць разам.
Высьветлілася, што акрамя ўсяго яны маюць аднолькавае захапленьне рэнэсанснай музыкай. На выдадзеным у 1995 року альбоме «Stranger in Us All» абноўленага гурту «Rainbow» Кэндыс Найт упершыню паспрабавала сябе ў якасьці аўтаркі песьняў і бэк-вакалісткі. У 1997 паўстае супольны праект Блэкмара і Найт, названы паводле іхніх прозьвішчаў.
Іхні дэбютны альбом «Shadow of the Moon» зазнаў посьпех. На пазьнейшых альбомах, асабліва «Fires at Midnight», значныя партыі былі аддадзеныя рокаваму стылю, а Кэндыс Найт паступова засвойвала ўсё новыя і новыя рэнэсансавыя інструмэнты.
5 кастрычніка 2008 року Найт і Блэкмар нарэшце ажаніліся. Кэндыс стала чацьвёртай жонкаю Блэкмара[1]. Маюць дачку Отэмн Эсмэрэльду (* 2010) і сына Роры Дартаньяна (* 2012).
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Shadow of the Moon» (1997)
- «Under a Violet Moon» (1999)
- «Fires at Midnight» (2001)
- «Ghost of a Rose» (2003)
- «The Village Lanterne» (2006)
- «Winter Carols» (2006)
- «Secret Voyage» (2008)
- «Autumn Sky» (2010)
Канцэртныя запісы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Past Times with Good Company» (2003)
- «Paris Moon» (2007)
Складанкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Shadow Of The Moon» (1997)
- «Shadow Of The Moon Live In Germany» (1998)
- «Under A Violet Moon Tour Live In Germany» (2000)
- «Castles and Dreams» (2005)
- «Paris Moon» (2007)
- «A Knight in York» (2012)
Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Shadow of The Moon» (1997)
- «No Second Chance» (1997)
- «Wish you Were Here» (1997)
- «All Because Of You» (2001)
- «The Times They Are A Changin'» (2001)
- «Home Again» (2002)
- «Way To Mandalay» (2003)
- «All Because Of You (Remixes)» (2004)
- «Christmas Eve» (2004)
- «Christmas Eve (2 трэкі)» (2004)
- «I`ll Be There (Just Call My Name)» (2005)
- «Olde Mill Inn» (2005)
- «Olde Mill Inn (нямецкая вэрсія)» (2006)
- «Streets Of London» (2006)
- «Hark the Herald Angels Sing» (2006)
- «Can't Help Falling In Love» (2008)
Бутлэгі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Blackmore's Kingdom» (1998). Альбом выдадзены невядомай купкай музыкаў. У ім зьмешчаныя песьні як «Blackmore’s Night», так і гітарыста Стыва Тыльстана, аднак музыкі «Blackmore’s Night» ня маюць да гэтага альбому ніякага дачыненьня[2][3]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Cashmere, Paul (October 20, 2008) Ritchie Blackmore and Candice Night Marry (анг.) Undercover.com.au Праверана 10 студзеня 2013 г.
- ^ Blackmore's Kingdom isn't us Праверана 10 студзеня 2013 г.
- ^ Allmusic entry for "Swans at Coole" by Steve Tilston Праверана 10 студзеня 2013 г.