Baranowiczer moment
Выгляд
| Baranowiczer moment | |
| Тып | газэта |
|---|---|
| Краіна | |
| Заснаваная | 1932 |
| Закрытая | 1932 |
| Мова | ідыш, польская |
| Штаб-кватэра | Баранавічы |
Baranowiczer moment (באראנאוויטשער מאמענט) — жыдоўская газэта. Выходзіла з 10 лютага да 15 сакавіка 1932 году у Баранавічах[1].. Выдавалася на ідыш і польскай мовах.
Штодзённая газэта, якую рэдагаваў Марк Манскі, выходзіла ў Баранавічах у лютым-сакавіку 1932 году. На яе першых старонках публікаваліся замежныя і сусьветныя навіны, а на апошніх – мясцовыя. У ёй таксама былі апублікаваныя апавяданьні і навэлы, быў разьдзел гумару.