Перайсьці да зьместу

Baranowiczer Łebn

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Baranowiczer Łebn
Тып газэта
Краіна
Заснаваная 1928
Закрытая 1931
Мова ідыш, польская
Штаб-кватэра Баранавічы

Baranowiczer Łebn (באראנאוויטשער לעבן) — жыдоўская газэта. Выходзіла з 1928 да 1931 году у Баранавічах[1]. Выдаваўся на ідыш і польскай мовах.

Беспартыйная жыдоўская газэта, заснаваная Маркам Манскім і рэдагуемая Шабці Голдэнам і Абрагамам Каплінскім. Гэта была першая з сэрыі газэт, створаных у Баранавічах у міжваенны пэрыяд. У газэце публікаваліся артыкулы аб бягучых падзеях і навіны аб бліжэйшых гарадах, навіны мясцовай супольнасьці і кроніка гарадзкога жыцьця. У кожным нумары першая і апошняя старонкі былі прысвечаны віншаваньням і жалобным пасланьням, а таксама паведамленьням ад розных арганізацый, якія складалі фінансавую аснову газэты[2].