Avast Antivirus
Выгляд
| Avast Antivirus | |
| Распрацоўка | Avast (Прага, Чэхія) |
|---|---|
| Апошняя вэрсія | 22.12.6044 (28 сьнежня 2022 г.) |
| АС | Linux, Mac OS X, Microsoft Windows, Palm OS |
| Тып | антывірус |
| Ліцэнзія | уласьніцкая |
| Афіцыйная старонка | www.avast.com |
Avast Antivirus — антывірус чэскага прадпрыемства Avast, што выпускаецца з 1988 году. Назва паходзіць ад скароту з ангельскай: Anti-Virus — Advanced Set (па-беларуску: Антывірус — пашыраны набор). Выпускаецца на 38 мовах, у тым ліку на беларускай. Бясплатныя выданьні антывірусу існуюць для апэрацыяных сыстэмаў Linux і Microsoft Windows. У кастрычніку 2011 году колькасьць карыстальнікаў праграмы перасягнула 165 мільёнаў. Складаецца з 8 наступных заслонаў: файлавая, паштовая, сеціўная, абменная, паведамленьняў, скрыптовая, сецявая, паводзінаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Avast Antivirus — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)