Перайсьці да зьместу

Асацыяцыя тэнісістаў-прафэсіяналаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ATP»)

Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (па-ангельску: Association of Tennis Professionals) — арганізацыя, створаная ў 1972 годзе для абароны і прадстаўніцтва інтарэсаў прафэсійных гульцоў у тэніс. Спартоўкі-тэнісісткі ўваходзяць у Жаночую тэнісную асацыяцыю. Сёньня ATP зьяўляецца арганізатарам і саўладальнікам найболей значнага цыклю тэнісных турніраў ATP-тур (ATP-tour).

ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорыяў:

  1. Кубак Мастэрз (праводзіцца сумесна з ITF).
  2. Сэрыя Мастэрз (з 2009 году — ATP 1000).
  3. International Series Gold Tournaments (з 2009 году — ATP 500).
  4. International Series Tournaments (з 2009 году — ATP 250).
  5. Challenger Tournaments.

Першыя чатыры катэгорыі турніраў зьяўляюцца афіцыйнымі спаборніцтвамі туру, пятая катэгорыя — турніры ўзроўню ATP Challenger Series прызначаныя для тэнісістаў-пачаткоўцаў. Перамогі ў іх ня лічацца «тытуламі» ATP і яны не ўваходзяць у асноўны каляндар туру. Турніры Вялікага шлема хоць і ўлічваюцца ў календары ATP-туру і маюць максымальную вагу пры падліку Рэйтынгу ATP, не належаць ATP і фармальна не зьяўляюцца часткай туру. Турніры цыкляў Satellite tournaments і Futures Tournaments служаць пачатковай прыступкай у спаборніцтвах прафэсійнага ўзроўню, іх вынікі ўлічваюцца ў Рэйтынгу ATP, але яны таксама не ўваходзяць у ATP-тур і праводзяцца Міжнароднай фэдэрацыяй тэнісу.

Акрамя індывідуальных спаборніцтваў пад эгідай ATP штогод разыгрываецца Камандны кубак сьвету (па-ангельску: World Team Cup). У ім прымаюць удзел каманды 8 краін, спартоўцы якіх паказалі найлепшыя сумарныя вынікі ў Рэйтынгу ATP за папярэдні год.

Асацыяцыя таксама праводзіць цыкль спаборніцтваў для вэтэранаў — Тур чэмпіёнаў (па-ангельску: Tour of Champions); у турнірах гэтай сэрыі прымаюць удзел найболей услаўленыя гульцы мінулых гадоў.

Сэзон ATP прыкладна адпавядае каляндарнаму году, першыя спаборніцтвы туру праводзяцца ў пачатку студзеня, завяршальны турнір — Кубак Мастэрз у лістападзе. Сьнежань лічыцца вакацыйным месяцам.

ATP вядзе дзьве раўналежныя, якія абнаўляюцца штотыдзень сыстэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (па-ангельску: ATP Race) і Табель аб рангах ATP (па-ангельску: ATP Ranking). Кожнаму спартоўцу залічваецца максімум 18 лепшых вынікаў паказаных на турнірах цягам сэзону. Кубак Мастэрз улічваецца ў якасьці 19-га турніру васьмі спартоўцам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.

Тэнісістам, якія мелі ў адпаведнасьці з Табелем аб рангах права гуляць на турнірах Вялікага шлема і турнірах сэрыі ATP Masters вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасьцю ад чыньнікаў (у такім разе залічваецца нуль ачкоў).

ATP Race адлюстроўвае вынікі выступу спартоўца ў бягучым сэзоне, і ўсе гульцы па-за залежнасьцю ад папярэдніх заслуг пачынаюць гонку з нуля ачкоў. Па канчатку сэзону лепшыя гульцы і пары, якія занялі першыя восем месцаў у гонцы, атрымліваюць права на ўдзел у завяршальным турніры Кубак Мастэрз.

Год Чэмпіён Вынік
2000 Сьцяг Бразыліі Густава Куэртэн 839
2001 Сьцяг Аўстраліі Лейтан Г’юіт 897
2002 Сьцяг Аўстраліі Лейтан Г’юіт (2) 873
2003 Сьцяг ЗША Эндзі Родык 907
2004 Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 1267
2005 Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр (2) 1345
2006 Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр (3) 1674
2007 Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр (4) 1436

Налічэньне ачкоў у Гонцы ATP

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Катэгорыя турніру Прызавы Фонд W F SF QF R16 R32 R64 R128 Дад. ачкі
за кваліфікацыю
Турніры Вялікага шлема 200 140 90 50 30 15 7 1 3
Сэрыя Мастэрз 100 70 45 25 15 7 1(3) (1) 3
International Series Gold $1 000 000 60 42 27 15 5 3 1 2
International Series Gold $800 000 50 35 22 12 5 3 1 2
International Series $1 000 000 50 35 22 12 5 3 1 2
International Series $800 000 45 31 20 11 4 2 1 2
International Series $600 000 40 28 18 10 3 1 1
International Series $400 000 35 24 15 8 3 1 1
Кубак Мастерс 150
максымум
20 за кожны выйграны матч адборачнага этапу,
40 за выйгрыш у паўфінале, 50 за перамогу ў фінале

За кваліфікацыю налічаецца толькі 1 ачко, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Сэрыі Мастэрс.

Табель аб рангах ATP

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Табель аб рангах ATP улічвае выступы спартоўца за апошнія 52 тыдні. Пазыцыя ў табелі аб рангах вызначае права на ўдзел у турнірах розных катэгорыяў і месца ў турнірнай сетцы. Ганаровыя «тытулы» першай, другой, трэцяй і г. д. ракеткі міру таксама прынята прысвойваць у адпаведнасьці з табелем аб рангах.

Першыя ракеткі сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя ракеткі сьвету, паводле табеля аб рангах з моманту яго ўвядзеньня ў 1973 годзе:

# Спартовец Краіна Дата Колькасьць тыдняў
1 Іліе Настасе Сьцяг Румыніі 23 жніўня 1973 40
2 Джон Ньюкамб Сьцяг Аўстраліі 3 чэрвеня 1974 8
3 Джымі Конарз Сьцяг ЗША 29 ліпеня 1974 268
4 Б’ёрн Борг Сьцяг Швэцыі 23 жніўня 1977 109
5 Джон Макінрой Сьцяг ЗША 3 сакавіка 1980 170
6 Ян Лэндл Сьцяг Чэхіі 28 лютага 1983 270
7 Матс Віляндэр Сьцяг Швэцыі 12 верасьня 1988 20
8 Стэфан Эдбэрг Сьцяг Швэцыі 13 жніўня 1990 72
9 Барыс Бэкер Сьцяг Нямеччыны 28 студзеня 1991 12
10 Джым Кур’е Сьцяг ЗША 10 лютага 1992 58
11 Піт Сампрас Сьцяг ЗША 12 красавіка 1993 286
12 Андрэ Агасі Сьцяг ЗША 10 красавіка 1995 101
13 Томас Мустэр Сьцяг Аўстрыі 12 лютага 1996 6
14 Марсэлё Рыяс Сьцяг Чылі 30 сакавіка 1998 6
15 Карлас Моя Сьцяг Гішпаніі 15 сакавіка 1999 2
16 Яўген Кафэльнікаў Сьцяг Расеі 3 траўня 1999 6
17 Патрык Рафтэр Сьцяг Аўстраліі 26 ліпеня 1999 1
18 Марат Сафін Сьцяг Расеі 20 лістапада 2000 9
19 Густава Куэртэн Сьцяг Бразыліі 4 сьнежня 2000 43
20 Лейтан Г’юіт Сьцяг Аўстраліі 19 лістапада 2001 80
21 Хуан Карляс Фэрэра Сьцяг Гішпаніі 8 верасьня 2003 8
22 Эндзі Родык Сьцяг ЗША 3 лістапада 2003 13
23 Роджэр Фэдэрэр Сьцяг Швайцарыі 2 лютага 2004 238
24 Рафаэль Надаль Сьцяг Гішпаніі 18 жніўня 2008 1

Налічэньне ачкоў у Табелі аб рангах ATP

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Катэгорыя турніру Прызавы фонд W F SF QF R16 R32 R64 R128 Дад. ачкі
за кваліфікацыю
Турніры Вялікага шлема 1000 700 450 250 150 75 35 5 15
Сэрыя Мастэрз 500 350 225 125 75 35 5(15) (5) 15*
International Series Gold $1 000 000 300 210 135 75 25 15 5 10*
International Series Gold $800 000 250 175 110 60 25 15 5 10*
International Series $1 000 000 250 175 110 60 25 15 5 10*
International Series $800 000 225 155 100 55 20 10 5 10*
International Series $600 000 200 140 90 50 15 5 5
International Series $400 000 175 120 75 40 15 5 5
Challenger $150 000+З 100 70 45 23 10 2 3
Challenger $150 000 90 63 40 21 9 1 3
Challenger $125 000 80 56 36 19 8 1 3
Challenger $100 000 70 49 31 16 7 1 3
Challenger $75 000 60 42 27 14 6 1 3
Challenger $37 500+З 55 38 24 13 5 1 2
Challenger $50 000 50 35 22 12 5 1 2
Futures $15 000+З 24 16 8 4 1
Futures $15 000 18 12 6 3 1
Futures $10 000 12 8 4 2 1
Кубак Мастэрз 750
максымум
100 за кожны выйграны матч адборачнага этапу,
200 за выйгрыш у паўфінале, 250 за перамогу ў фінале

+З: Турнір аплачвае сутачныя ў дадатак да прызавога фонду

За кваліфікацыю налічаецца толькі 5 ачкоў, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Tennis Masters Series.

Кіроўныя органы і арганізацыйная структура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышэйшым кіроўным органам асацыяцыі зьяўляецца савет дырэктараў. Агульная колькасьць дырэктараў шэсьць, тры зь іх абіраюцца саветам гульцоў, тры — саветам арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтарэсаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.

Апэратыўнае кіраваньне ажыцьцяўляе Прэзыдэнт ATP, з студзеня 2006 году гэты пост займае Эцьен дэ Вілер (па-ангельску: Etienne de Villers).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]