Перайсьці да зьместу

Міжнароднае аб’яднаньне студэнтаў гаспадарчых і гандлёвых навук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «AIESEC»)
Міжнароднае аб’яднаньне студэнтаў гаспадарчых і гандлёвых навук
франц. Association internationale des étudiants en sciences économiques et commerciales

Лягатып
Абрэвіятура МАСГГН
Дэвіз Мацаваньне маладых людзей для міру і ажыцьцяўньня магчымасьцяў чалавецтва
Дата ўтварэньня 1948
Тып міжнародная
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Мэта разьвіцьцё правадырства
Месцазнаходжаньне Ратэрдам (Нідэрлянды)
Сяброўства Маладзёвыя камітэты ў 126 краінах (100 тыс. чалавек)
Афіцыйныя мовы Ангельская
Старшыня Ганна Салдар’яга
Кіроўны орган Сход
Колькасьць валянтэраў 24 тыс. (2013)[1]
Сайт aiesec.org

Міжнароднае аб’яднаньне студэнтаў гаспадарчых і гандлёвых навук (франц. AIESEC) — міжнародная студэнцкая арганізацыя, якая прысутнічае сёньня ў 800 унівэрсытэтах 89 краінаў і тэрыторыяў і дае студэнтам і маладым спэцыялістам магчымасьць атрымаць досьвед работы за мяжой, разьвіць лідэрскія якасьці, будаваць сувязі і знайсьці сваё пакліканьне і кірунак для будучае працы. На 2004 год МАСГГН мае 18 000 чальцоў і штогод рэалізуе больш як 3500 замежных стажовак.

Пасьля Другой сусьветнае вайны, у 1946 годзе, студэнты з 9 унівэрсытэтаў шасьці краінаў сабраліся ў Льежы (Бэльгія) з мэтаю стварэньня новае формы каапэрацыі. Яны стварылі «Міжнароднае аб’яднаньне студэнтаў гаспадарчых і гандлёвых навук» («МАСГГН»). Мэтаю арганізацыі было стварэньне стасункаў паміж студэнцкімі арганізацыямі і такім чынам стварэньне магчымасьцяў міжнародных абменаў. Прэзыдэнтам быў абраны Яраслаў Зіх, малады студэнт з Чэхаславаччыны. Было вырашана стварыць штаб-кватэру асацыяцыі ў Празе. З прычыны таго, што ў Чэхаславаччыне набіралі моц камуністы, МАСГГН быў вымушаны пакінуць краіну ў той самы год, каб застацца палітычна нэўтральным.

У 1949 годзе быў праведзены другі кангрэс у Стакгольме. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі 7 краінаў: Бэльгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі і Швэцыі. Прадстаўнікі краінаў падпісалі ўстаноўчы дакумэнт «Міжнароднага аб’яднаньня студэнтаў гаспадарчых і гандлёвых навук» (МАСГГН).

Штаб-кватэра МАСГГН знаходзіцца ў Ратэрдаме, Нідэрлянды.

Сёньня акронім «Міжнароднае аб’яднаньне студэнтаў гаспадарчых і гандлёвых навук» больш не ўжываецца, бо чальцы асацыяцыі належаць таксама і да іншых спэцыяльнасьцяў. МАСГГН само сабою сталася брэндам. Бачаньнем аб’яднаньня ёсьць «Мір і рэалізацыя чалавечага патэнцыялу».

Місія і асноўная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«МАСГГН ёсьць міжнародная, непалітычная, некамэрцыйная, незалежная, адукацыйная студэнцкая арганізацыя. Яна складаецца з студэнтаў і нядаўніх матуантаў вышэйшых навучальных установаў, якія зацікаўленыя ў эканоміцы і мэнэджмэньце. МАСГГН не дыскрымінуе нікога па прынцыпах расы, колеру скуры, пола, сэксуальнае арыентацыі, перакананьняў, веравызнаньня, нацыянальнага або этнічнага паходжаньня». МАСГГН рэалізуе міжнародную праграму стажаваньняў і дапаможныя мерапрыемствы, што даюць практычныя навыкі стажорам, і якія даюць адукацыю чальцам арганізацыі і іншым зацікаўленым.

У Беларусі МАСГГН зьявіўся як частка аб'яднаньня у СССР (потым — у Расеі, Беларусі і Казахстане) і быў прадстаўлены Лякальнымі камітэтамі ў Менску (1990—2003) і Горадні (1998). Да 2006 году Беларусь была фармальна прадстаўленая ў МАСГГН Нацыянальным камітэтам МАСГГН у Расеі, Беларусі і Казахстане, хаця фактычна ніводнага ЛК на тэрыторыі Беларусі больш не існавала. У пачатку 2006 году Беларусь была пазбаўленая нават фармальнага прадстаўніцтва ў МАСГГН.

  1. ^ Грамадзкія арганізацыі (анг.) // МАСГГН, 2016 г. Праверана 25 лютага 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]