3+2
3+2 | |
![]() Гурт «3+2» | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2009—дагэтуль |
Адкуль | Менск, Беларусь |
Жанр | поп, соўл |
Афіцыйная старонка | 3plus2.by |
Удзельнікі |
Алёна Карповіч Нінэль Карповіч Юлія Шышко Арцём Міхаленка Егіязар Фарашан |
«3+2» — беларускі музычны гурт, адмыслова створаны для ўдзелу ў праекце «Музычны суд» з удзельнікаў праекту АНТ «Новыя галасы Беларусі». Удзельнік ад Беларусі на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2010» у Осла зь песьняю «Butterflies», музыку да якой напісаў расейскі кампазытар Максім Фадзееў, словы — польская паэтка Малькі Чаплін.
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Алёна Карповіч
- Нінэль Карповіч
- Юлія Шышко
- Арцём Міхаленка
- Егіязар Фарашан
Эўрабачаньне-2010[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку паўфіналу конкурсу песьні «Эўрабачаньня-2010», які адбыўся 25 траўня 2010 году, гурт «3+2» заняў 9-е месца і такім чынам прайшоў у фінал.
30 траўня, у фінале конкурсу, прадстаўнікі Беларусі атрымалі 18 балаў (Расея — 2, Баўгарыя — 1, Малдова — 3, Грузія — 12) і занялі 24-е месца.[1]