Якуб Раловіч
Выгляд
Герб «Пабог» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | па 1445 |
| Бацькі | мерк. Рала[d][1] |
Якуб Раловіч (? — па 1445) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі.
Вотчыннае ўладаньне знаходзілася ў Гарадзілаве.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jacobus Ralowicz, Якуб Ралович[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду, сын Рала (cum Ralone[3], Ralo[4], Ralonem[5]), які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Пабог».
Пэўны час кіраваў Пінска на даручэньне вялікага князя Казімера. Каля сярэдзіны XV ст. быў маршалкам гаспадарскім. У 1445 годзе быў адным з водцаў літоўскага войска ў вайне з Маскоўскай дзяржавай.
2 лютага 1443 году фундаваў касьцёл у Гарадзілаве, ахвяраваньне на які 9 верасьня 1498 году зрабілі яго нашчадкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 289. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4 С. 289.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4