Якаў Кулдуркаеў
Якаў Кулдуркаеў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 кастрычніка 1894 |
Памёр | 28 ліпеня 1966 (71 год) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | эрзянская |
Якаў Якаўлевіч Кулдуркаеў (па-расейску: Яков Яковлевич Кулдуркаев; 22 кастрычніка 1894 — 28 ліпеня 1966) — савецкі эрзянскі паэт і пісьменьнік. Аўтар паэмы «Эрьмезь».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Якаў Кулдуркаеў нарадзіўся ў сяле Лабаскі (цяпер Ацяшаўскі раён Рэспублікі Мардовія) у сялянскай сям’і. У 1903—1906 гадах хадзіў у сельскую пачатковую школу. У 1912 годзе скончыў Саранскую рэальную вучэльню. Адправіўся ў Сыбір, дзе працаваў табельшчыкам на Амурскай чыгунцы. У 1915 годзе быў прызваны ў армію, ваяваў у час Першай сусьветнай вайне, быў кантужаны. Пазьней удзельнічаў у Грамадзянскай вайне у шэрагах Чырвонай арміі[1]. Пасьля вяртаньня з фронту скончыў курсы рахункаводаў у Маскве, працаваў рахункаводам, бугальтарам, рэвізорам[2].
У 1938 годзе быў рэпрэсаваны як «вораг народу». Адбываў зьняволеньне ў лягэрах Комі АССР, Наўгародзкай і Джамбульскай абласьцей. Рэабілітаваны ў 1958 годзе[1].
Пахаваны на радзіме, у сяле Лабаскі[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле словаў Кулдуркаева, першыя яго літаратурныя творы датуюцца 1910 годам. На станаўленьне яго творчасьці аказаў уплыў мардоўскі народны фальклёр, а таксама знаёмства зь пісьменьнікамі Фёларам Часнаковым, Пятром Глухавым і Артурам Мора. У 1928 годзе Кулдуркаеў апублікаваў першыя главы сваёй паэмы «Эрьмезь» у газэце «Якстере теште», а ў 1935 годзе выйшла поўнае выданьне паэмы. У паэме апісваецца мінулае мардоўскага народу XIII стагодзьдзя.
Пасьля вяртаньня са зьняволеньня Кулдуркаеў узяўся за дапрацоўку свайго твору, але не пасьпеў выдаць канчатковы варыянт. Ён быў апублікаваны толькі ў 1980-х гадах. Шэраг твораў Кулдуркаеў напісаў для дзяцей: паэма «Сенксь» («Чапля»), апавяданьне «Андямо» і іншыя[1].
Паэт Мора так выказаўся пра творчасьць Кулдуркаева[1]:
У трыццатыя гады была створана геніяльная паэма Я. Я. Кулдуркаева «Эрьмезь», якую па значнасьці для мардоўскага народа можна параўнаць толькі са «Словам пра паход Ігараў» для расейскага народу. Гэта паэма стала бліскучай вяршыняй мардоўскай паэзіі і ўсёй літаратуры і служыць вялікім унёскам у скарбніцу сусьветнай паэзіі… | ||
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На радзіме паэта ў сяле Лабаскі ў гонар Кулдуркаева названа вуліца[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д «Эрьмезень» сёрмадыцянтень сюконямо: к 120-летию со дня рождения Я. Я. Кулдуркаева. Национальная библиотека им. А.С. Пушкина Республики Мордовия. Праверана 2017-03-23 г.
- ^ Кулдуркаев Яков Яковлевич. Библиотека Мордовской литературы. Праверана 2017-03-22 г.
- ^ Паштовы індэкс вуліца Кулдуркаева
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Писатели Мордовии : биографический справочник / сост.: Т. С. Баргова, Е. М. Голубчик. — Саранск : Мордов. кн. изд-во, 2004.
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Расейскай імпэрыі
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў СССР
- Нарадзіліся ў Мардовіі
- Памерлі ў Мардовіі
- Эрзянскамоўныя паэты
- Эрзянскамоўныя пісьменнікі
- Савецкія паэты
- Расейскія паэты
- Савецкія літаратары
- Расейскія літаратары
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расеі
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР