Перайсьці да зьместу

Якаў Грот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якаў Карлавіч Грот (1882)

Якаў Карлавіч Грот (15 сьнежня 1812 — 24 сьнежня 1893) — расейскі мовазнавец, гісторык літаратуры, перакладнік.

З абруселых немцаў. Скончыў Царскасельскі ліцэй. Служыў прафэсарам расейскай мовы і славеснасьці ў Гельсынгфорскім унівэрсытэце. З 1862 цалкам прысьвяціў сябе працы ў Аддзяленьні расейскай мовы і славеснасьці Пецярбурскай Акадэміі навук. Падрыхтаваны Гротам першы акадэмічны збор сачыненьняў Г. Р. Дзяржавіна было дужа крытычна сустрэта рэвалюцыйна-дэмакратычнымі крытыкамі, у аснове чаго ляжала катэгарычнае непрыманьне імі кансэрватыўна-дзяржаўнай пазыцыі Грота.

Асаблівае значэньне маюць працы па этымалёгіі, лексыкаграфіі і граматыцы расейскай мовы; у тым ліку нарматыўныя кіраўніцтвы «Спрэчныя пытаньні расейскага правапісу ад Пятра Вялікага дагэтуль» (1873) і «Русское правописаніе» (1875, вытрымаў 22 выданьня), якія дзейнічалі да арфаграфічнай рэформы 1917—1918 гадоў. З 1891 году ўзначальваў выданьне акадэмічнага «Слоўніка расейскай мовы».

  • Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Якаў Гротсховішча мультымэдыйных матэрыялаў