Перайсьці да зьместу

Яганэс Тынэс Бё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яганэс Тынэс Бё Біятлён
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Нарадзіўся 16 траўня 1993(1993-05-16)[1] (31 год)
Рост 187 см
Вага 80 кг
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 5
Алімпійскіх подыюмаў 8
Чэмпіён сьвету 20
Кубак сьвету 5 (2019,2020,2021,2023,2024)
Малы Кубак сьвету 12
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог 122
Подыюмаў 194
Мэдалі
Алімпійскія гульні
Золата Пхёнчхан-2018 Індывідуальная
Золата Пэкін-2022 Мяш. эстафэта
Золата Пэкін-2022 Спрынт
Золата Пэкін-2022 Эстафэта
Золата Пэкін-2022 Мас-старт
Срэбра Пхёнчхан-2018 Мяш. эстафэта
Срэбра Пхёнчхан-2018 Эстафэта
Бронза Пэкін-2022 Індывідуальная
Чэмпіянат сьвету
Золата Кантыялахці-2015 Спрынт
Золата Осьлё-2016 Эстафэта
Золата Осьлё-2016 Мас-старт
Золата Эстэрсунд-2019 Мяш. эстафэта
Золата Эстэрсунд-2019 Спрынт
Золата Эстэрсунд-2019 Сынгл-мікст
Золата Эстэрсунд-2019 Эстафэта
Золата Антгольц-Антэрсэльва-2020 Мяш. эстафэта
Золата Антгольц-Антэрсэльва-2020 Сынгл-мікст
Золата Антгольц-Антэрсэльва-2020 Мас-старт
Золата Паклюка-2021 Мяш. эстафэта
Золата Паклюка-2021 Эстафэта
Золата Обэргаф-2023 Мяш. эстафэта
Золата Обэргаф-2023 Спрынт
Золата Обэргаф-2023 Перасьлед
Золата Обэргаф-2023 Індывідуальная
Золата Обэргаф-2023 Сынгл-мікст
Золата Новэ-Места-2024 Перасьлед
Золата Новэ-Места-2024 Індывідуальная
Золата Новэ-Места-2024 Мас-старт
Срэбра Кантыялахці-2015 Эстафэта
Срэбра Гохфільцэн-2017 Спрынт
Срэбра Гохфільцэн-2017 Перасьлед
Срэбра Гохфільцэн-2017 Мас-старт
Срэбра Эстэрсунд-2019 Перасьлед
Срэбра Антгольц-Антэрсэльва-2020 Перасьлед
Срэбра Антгольц-Антэрсэльва-2020 Індывідуальная
Срэбра Антгольц-Антэрсэльва-2020 Эстафэта
Срэбра Паклюка-2021 Сынгл-мікст
Срэбра Обэргаф-2023 Эстафэта
Срэбра Новэ-Места-2024 Мяш. эстафэта
Срэбра Новэ-Места-2024 Спрынт
Срэбра Новэ-Места-2024 Эстафэта
Бронза Кантыялахці-2015 Мяш. эстафэта
Бронза Осьлё-2016 Мяш. эстафэта
Бронза Паклюка-2021 Перасьлед
Бронза Обэргаф-2023 Мас-старт
Бронза Новэ-Места-2024 Сынгл-мікст

Яга́нэс Ты́нэс Бё (па-нарвэску: Johannes Thingnes Bø) — нарвэскі біятляніст, які зважаецца адным з найлепшых біятляністаў сьвету. Здабываў Кубак сьвету па біятлёне ў 2019, 2020, 2021, 2023 і 2024 гадах. Акрамя таго здабываў залатыя мэдалі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 і 2022 гадоў[2]. Ягоны старэйшы брат Тар’ей таксама ёсьць біятляністам.

Ужо маладзёнам спартовец пасьпяхова спаборнічаў у сваім узросьце, некалькі разоў становячыся моладзевым чэмпіёнам сьвету.

Першая перамога на этапе Кубка сьвету адбылася 14 сьнежня 2013 году ў спрынтарскай гонцы на трэцім этапе ў Ансі. На наступны дзень Бё аформіў дубль, выйграўшы таксама гонку перасьледу. Спартовец браў уздел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году, але там быў толькі восьмым у гонцы масавага старту. У 2015 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Кантыялахці атрымаў перамогу ў спрынце. Праз год на сусьветным пяршынстве здабыў ужо два залатых мэдаля, а яшчэ праз год — яшчэ тры.

Бё ў студзені 2018 году.

У сэзоне Кубка сьвету 2017—2018 гадоў нарвэжац быў блізкі да таго, каб упершыню ў кар’еры стаць пераможцам у агульным заліку, але быў толькі другім пасьля Мартэна Фуркада. Зважаючы на зацятую барацьбу ў папярэднім сэзоне, Бё лічыўся адным з фаварытам сэзону 2018—2019 гадоў. Гэты спартовы год пачаўся няблага для біятляніста. Бё здабыў перамогу ў пачатковай спрынтскай гонцы[3] ды выйграў шэсьць з васьмі індывідуальных гонак Кубка сьвету да Калядаў. Назьбіраўшы 428 пунктаў у васьмі гонках, ён меў перавагу ў 116 пунктаў над Аляксандрам Логінавым, які быў другім. Пасьля Калядаў спартовец працягнуў браць перамогі. Здабыўшы перамогі ў 13 гонак цягам сэзону ўжо за тры гонкі Бё забясьпечыў сабе крыштальным глёбусам як пераможцам агульнага заліку Кубка сьвету.

У наступным сэзоне спартовец пастанавіў сканцэнтравацца на чэмпіянаце сьвету, які ладзіўся ў Антгольцы-Антэрсэльвы. У Кубку сьвету спартовец ня ставіў важных задачаў, бо ў студзені 2020 году мусіў прапусьціць праз сыход у адпачынак па догляду за дзіцём[4]. Тым ня менш у першай палове Кубка сьвету нарвэжац зноў дамінаваў у першынстве, здабыўшы пяць перамогаў у сямі індывідуальных гонках, чым забясьпечыў перавагу перад сваім братам Тар’ей, які быў на другім радку перад Калядамі. На пачатку 2020 году Бё стаў самым пасьпяховым спартоўцам сярод мужчынаў на чэмпіянаце сьвету з шасьцю мэдалямі, у тым ліку трыма ў асабістых спаборніцтвах[5]. Тым ня менш, пачатак чэмпіянату быў няўдалым, пераважна праз адсутнасьць практыкі ў студзені. Пасьля чэмпіянату Бё працягнуў добрыя выступы на Кубку сьвету, чым здабыў свой другі тытул.

На чэмпіянаце сьвету 2021 году ў Паклюке нарвэжац узяў золата ў зьмяшанай эстафэце. У пагоні ён быў толькі трэцім, а ў спранце і індывідуальнай гонцы застаўся без мэдалёў. Тым ня менш Кубак сьвету скарыўся спартоўцу ўжо трэці раз запар у тым сэзоне. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне Бё стаў самым пасьпяховым атлетам ва ўсіх відах спорту. Ён здабыў 4 залатыя мэдалі ў спрынце, масавым старце, эстафэце і зьмяшанай эстафэце ды ўзяў бронзавы мэдаль у індывідуальнай гонцы. Толькі ў гонцы перасьледу Бё чакала няўдача, бо сем разоў ня здолеў трапна пацэліць, адкаціўшыся на пятае месца і прагуляўшны чэмпіёну Кентэну Фіё-Мае больш за дзьве хвіліны.

На чэмпіянаце сьвету 2023 году, які ладзіўся ў Нямеччыне з 8 да 19 лютага, Яганэс Тынэс Бё здабыў сем мэдалёў, што да гэтага не рабіў аніводны біятляніст. У 2024 годзе як і ў папярэдні сэзон спартовец стаў пераможцам Кубка сьвету.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]