Яблонскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Яблонскія (Jabłonskija) — беларускі шляхецкі род татарскага паходжаньня.

Першы вядомы прадстаўнік роду Карач узгадваецца ў 1511. Яго сынам быў Асет, сын Асета Нардаўлет узгадваецца ў попісе літоўскага войска ў 1567. Нашчадак роду Смуэль узгадваецца ў сьпісе віленскае шляхты ў 1819. Прадстаўнікі роду мелі маёнтак у вёсцы Райжы не пазьней, чым ад 1768, калі яго атрымаў у спадчыну Білял Яблонскі.