Юлія Ціханава
Юлія Ціханава | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 8 жніўня 1986 (38 гадоў) |
Грамадзянства | Расея → Беларусь |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лыжныя гонкі |
Юлія Ціханава (нарадзілася 8 жніўня 1986 году) — беларуская лыжніца, якая раней выступала за Расею.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Кубку сьвету дэбютавала ў 2010 годзе, у лютым 2011 году адзіны раз у кар’еры трапіла ў тройку лепшых на этапе Кубку сьвету, у эстафэце. Акрамя гэтага тры разы трапляла ў дзясятку лепшых на этапах Кубку сьвету, усё разы ў эстафэтах, у асабістых гонках не паднімалася вышэй 17-га месца. Лепшым дасягненьнем у агульным выніковым заліку Кубку сьвету зьяўляецца 62-е месца ў сэзоне 2011/12.
Прымала ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2013 году ў італьянскім Валь-ды-Фьемме, у 2015 годзе ў швэдзкім Фалун стартавала 30-кілямэтровай гонцы клясычным стылем. Выкарыстоўвае лыжы вытворчасьці Fischer.
У фінале Кубку Расеі па лыжных гонках 2012 з Кацярынай Чуйковай выйграла камандны спрынт 6x1,2 км клясычным стылем. Чэмпіён Расеі 2013 у гонцы на 30 км, бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2011 году (у гонцы на 15 км) і 2013 (у спрынце). У студзені 2014 году стала выступаць у складзе "Расейскай марафонскай камандзе", дзе адразу стала срэбраным прызэр марафону Dolomitenlauf у Аўстрыі. 26 студзеня 2014 году выйграла 70-кілямэтровую Марчалонгу.
У кастрычніку 2015 году стала выступаць за Беларусь. Уключана ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.