Пратэй эўрапейскі
Выгляд
(Перанакіравана з «Эўрапейскі пратэй»)
Пратэй эўрапейскі | |
Пратэй у Прастойнскай пячоры, Славенія | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Амфібіі |
Атрад | Хвастатыя амфібіі |
Сямейства | Пратэі |
Род | Пратэі |
Від | Пратэй эўрапейскі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Proteus anguinus | |
Арэал | |
Эўрапейскі пратэй, або ольм (Proteus anguineus, або Р. anguinus) — род земнаводных сямейства пратэяў. Вядомы 1 від.
Цела выцягнутае, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Даўжыня да 30 см, афарбоўка цела бледна-ружовая. Канечнасьці слабыя, на пярэдніх па 3 пальцы, на задніх па 2. Вочы пад скурай, рэдукаваныя.
Жыве ў падземных (пячорных) вадаёмах Балканскай паўвыспы. Корміцца бесхрыбетнымі. Апладненьне ўнутранае. Адкладвае да 80 яек або нараджае 2 дзіцяняці.
Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |