Перайсьці да зьместу

Эстрадыёл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
C18H24O2

Эстрадыёл — асноўны і найбольш актыўны для чалавека жаночы плоцевы гармон; эстраген. Выпрацоўваецца фалікулярным апаратам яечнікаў у жанчын. Невялікія колькасьці эстрадыёла выпрацоўваюцца таксама карой наднырачнікаў ў абодвух плоцяў і яечкамі у мужчынаў. Па хімічнай будове зьяўляецца стэроідным гармонам.

У мужчынаў асноўнай крыніцай эстрадыёла зьяўляецца ня сынтэз ў яечках, а канвэрсія (араматызацыя) андрагенаў (такіх, як тэстастэрон і андрастэндыён) у эстрагены ў пэрыфэрычных тканках, што адбываецца пры ўдзеле фэрмэнта P450-араматазы.

Пра біялягічныя ўласьцівасьці эстрадыёла падрабязней гл.: эстрагены.