Перайсьці да зьместу

Экскалібур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
How Sir Bedivere Cast the Sword Excalibur into the Water, Обры Бёрдслей, (1894)

Экскалібур (па-ангельску: Excalibur) — легендарны меч караля Артура, якому прыпісваюць магічныя здольнасьці і атаясамліваюць з незалежнасьцю Вялікабрытаніі. Часам Экскалібур і Меч у Камяні, які зьяўляецца доказам радавога паходжаньня Артура, лічаць аднолькавай зброяй, але ў пераважнай большасьці тэкстаў Артурыяны яны разглядаюцца як асобныя. Сам меч атаясамліваўся зь Легендай пра Артура вельмі рана. Па-валійску меч называецца Caledfwlch.