Перайсьці да зьместу

Эдам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

52°31′ пн. ш. 5°03′ у. д.HGЯO

Эдам у 2010

Эда́м — невялікае мястэчка ў правінцыі Паўночная Галяндыя, Нідэрлянды. Уваходзіць у склад абшчыны Эдам-Валендам. Насельніцтва — 7380 чалавек. Горад знакаміты вядомым ва ўсім сьвеце сырам.

Эдам вядомы з другой чвэрці XIII стагодзьдзя. Назва азначае «грэбля на рацэ Э». Статус гораду атрымаў у 1375 годзе. На пачатак XV стагодзьдзя Эдам стаў адным з буйнейшых судабудаўнічых цэнтраў Паўночнай Галяндыі, але пад канец наступнага стагодзьдзя судабудаўніцтва тут прыйшло ў заняпад. У 1526 годзе Карл V дараваў Эдаму права кожны тыдзень ладзіць кірмаш. Афіцыйныя сырныя кірмашы ладзіліся ў Эдаме да 1922 году.

У Эдаме нарадзілася найвышэйшая ў гісторыі асоба жаночага полу Трэйнчэ Кээвэр. Яе рост складаў 254 сантымэтры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Эдамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў