Перайсьці да зьместу

Шухаўская вежа (Канатоп)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шухаўская вежа ў Канатопе

Шу́хаўская ве́жа (па-ўкраінску: Шуховська вежа) — ваданапорная вежа ў горадзе Канатопе, Украіна. Збудаваньне гіпэрбалёіднае канструкцыі.

Мэталічная канструкцыя, з жалезабэтоннай асновай. Форма — аднапалосы гіпэрбалёід абяртаньня. Эфэкт абяртаньня дасягаецца 25 парамі мэталічных кутавых сьцержняў. Аснова — колападобная. Дыямэтар — 16 мэтраў.

Выканана паводле праекту інжынэра Ўладзімера Шухава. Пабудавана ў 1929 годзе. Забясьпечвала мясцовых жыхароў пітной вадой. Падчас Другой сусьветнай вайны была пашкоджана. У 1980 годзе зь вежы зьнялі бак і сталі выкарыстоўваць у якасьці тэлевізыйнай. Па стане на 2018 год знаходзіцца ў занядбаным стане і патрабуе рэстаўрацыі.

Зьяўляецца аб’ектам індустрыяльнага турызму.

  • Металлические конструкции академика В. Г. Шухова: Сборник статей / Под ред. В. П. Мишина. — М., 1990.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]