Штурм Льежу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Штурм Льежу
Liége - 1914 - Soldats d'infanterie prenant part à la défense de Liège dans les faubourgs d'Herstal.jpg
Бэльгійскія жаўнеры вядуць бой на паўночна-усходніх падыходах да Льежу
Дата: 5 - 16 жніўня 1914
Месца: Льеж, Бэльгія
Вынік: Перамога Нямеччыны
Супернікі
Сьцяг Бэльгіі БэльгіяСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая Імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Бэльгіі Жэрар Леман КапітуляцыяСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Ота фон Эміх,
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Эрых Людэндорф
Колькасьць
3-я пяхотная дывізія, 15-я зьмешаная брыгада і гарнізоны фартоў
усяго 32 000 чалавек і 280 гармат[1]
Мааская армія
усяго каля 59 800 чалавек і 100 гармат[2]
Страты
'5 300 чалавек забітымі, 19 700 параненымі і палоннымі6 000 чалавек забітымі, 15 000 параненымі і
4 000 палоннымі[3]
Festungsring Luettich Karte.png

Штурм Лье́жу (5 жніўня 1914 — 16 жніўня 1914) — ваенная апэрацыя на Заходнім фронце падчас Першай сусьветнай вайны, падчас якой нямецкая армія штурмам узяла ўмацаваную бэльгійскую крэпасьць Льеж.

У адпаведнасьці з плянам Шліфэна, нямецкія войскі павінны былі праз тэрыторыю нэўтральнай Бэльгіі, абысьці асноўныя рубяжы абароны падыходаў да француска-нямецкай граніцы і ўдарыць па францускаму войску з флянгаў. Бэльгія адпачатку вайсковай падрыхтоўкі да ваенных дзеяньняў абвесьціла пра свой нэўтралітэт, але гэта ня выратавала яе ад нямецкай навалы.

4 жніўня нямецкая армія перайшла нямецка-бэльгійскую граніцу і пачала штурм бэльгійскай крэпасьці Льєж, яка прыкрывала найважнейшыя пераправы праз раку Маас. Першыя атакі не прынесьлі выніку, аднак пасьля падвозу цяжкай артылерыі і адыходу асноўных бэльгійскіх сіл з гораду нямецкія войскі здолелі захапіць крэпасьць.

Напад на горад пачаўся 5 жніўня 1914 і атакі трывалі да 16 жніўня, калі здаўся апошні форт. Мужны супраціў бэльгійскіх абаронцаў крэпасьці Льеж, затрымаў нямецкае ўварваньне ў Францыю на 4-5 дні. Чыгунка, патрэбная немцам ва Ўсходняй Бэльгіі не працавала на працягу ўсёй аблогі і нямецкія войскі не маглі прарвацца да Намюру да 20 жніўня.

Крынціы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.fortiff.be/ifb
  2. ^ «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1, S. 109. (ням.)
  3. ^ «Военно-инженерный зарубежник», 1922, № 6, стр. 21(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]