Перайсьці да зьместу

Шоў-балет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шоў-балет — від сцэнічнага мастацтва, розныя зьлітыя ў адно па стылю і тэхніцы танцавальныя напрамкі ў суправаджэньні сучаснай музыкі.

Сама назва «шоў-балет» адлюстроўвае сутнасьць гэтага мастацтва. Шоў-балет — гэта маляўнічае, яркае відовішча, у якім з дапамогай музыкі, танца, плястыкі, акторскага майстэрства, дэкарацыяў, сьветлавога афармленьня і касьцюмаў перадаецца задуму аўтара. Як і клясычны балет, шоў-балет можа быць сюжэтным і адвольным дзеяньнем.

Жорсткіх правілаў у шоў-балеце не існуе, дапушчальныя любыя формы і праявы ў танцы для стварэньня прыгожага відовішча.

Шоў-балет — гэта групавое паданьне, у якім можа быць задзейнічана ад двух да некалькіх сотняў чалавек. Усе ўдзельнікі шоў-балета абавязкова павінны папярэдне прайсьці балетную, харэаграфічную або гімнастычную падрыхтоўку.