Швейная машына
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Швейная машына (у побыце Швейная машынка, па-ангельску: sewing machine) — тэхнічнае абсталяваньне для злучэньня й аздабленьня матэрыялаў мэтадам шыцьця. Швейныя машыны прымяняюцца ў швейнай, трыкатажнай, абутковай і іншых галінах лёгкай прамысловасьці, а таксама ў побыце.
Фастрыгавальная машына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фастрыгава́льная машына, від швейных машын для тымчасовага змацаваньня дэталяў швейных вырабаў. Утварае ланцуговыя строчкі (з даўжынёй шыўка да 9 мм), якія лёгка распускаюцца. Выпускаюцца сьпецыялізаваныя фастрыгавальныя машыны: для абкіданьня борта, для фастрыгаваньня (наметкі) парусіны й інш.