Перайсьці да зьместу

Шаснаццатковая сыстэма зьлічэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лічэньне шаснаццатковых лікаў на пальцах.

Шаснаццатко́вая сыстэ́ма зьлічэ́ньня — пазыцыйная сыстэма зьлічэньня з базай 16. Для запісу адвольнага ліка выкарыстоўваецца 16 лічбаў: 0-9 — а таксама 6 першых літараў лацінскага альфабэту): A, B, C, D, E, F. Напрыклад, 5FB216 = (5 × 16³) + (15 × 16²) + (11 × 161) + (2 × 160) = 24 49810.

Кожная шаснаццатковая лічба ўяўляе сабой 4 двайковыя лічбы (г. зв. ніблы), таму шаснаццатковыя лікі выкарыстоўваюць для болей зручнай перадачы і апрацоўкі бінарных лікаў у кампутарах і іншых лічбавых прыладах. Напрыклад, байт прымае значэньні ад 0 да 25510, што можна запісаць як ад 00 да FF у шаснаццатковай сыстэме.

Выкарыстаньне шаснаццатковых лічбаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па-за кантэкстам, літары A-F могуць быць зблытаныя са звычайнымі літарамі. Для разьвязаньня гэтага існуюць некалькі выйсьцяў: пазначыць базу ліку (51210 — дзясятковы лік, 51216 — шаснаццатковы, які роўны 129810). У праграмаваньні і сумежных кампутарных сфэрах існуе некалькі варыянтаў пазначэньня шаснаццатковых лікаў:

  • Для URL выкарыстоўваецца сымбаль адсотка %, за якім ідзе дзьвюхлічбавы (для аднабайтавых кадыровак) шаснаццатковы лік: http://example.com/staronka%20z%20prahałami, дзе 2016 = 3210, код прагалу.
  • У XML і XHTML кожны сымбаль можна дадаць праз выраз &#код;, дзе код — 1-6-лічбавы шаснаццатковы код, адпаведны сымбалю ў Unicode.
  • У HTML і CSS 6-лічбавым шаснаццатковым лікам можна выразіць колер элемэнту: па дзьве лічбы для чырвонага, жоўтага і сіняга. Абазначаецца колер пры дапамозе сымбалю #, напрыклад: #ffffff — для белага колеру.[1] CSS таксама дазваляе выкарыстаньне трохлічбавых выразаў для скароту: #fa3 — тое самае, што #ffaa33, колер якога залаты аранжавы.