Шаміль (танец)
„Шамі́ль“ — парны побытавы танец памерам 2⁄4, тэмп умерана хуткі. Вядомы па ўсёй Беларусі.
У найбольш распаўсюджаным варыянце складаўся з дзьвюх частак. У першай хлопец прысядае на калена, падпіраючы галаву рукамі („сумуе“), а дзяўчына бегае вакол яго прытупваючы і падпяваючы:
|
У другой частцы хлопец падымаецца і танчыць у пары зь дзяўчынай па коле, падскокваючы і гукаючы: „Ас-са!“ На кожны падскок рукі на ўзроўні плячэй энэргічна перакідаюцца з боку ў бок.
У Гомельскай і Магілёўскай абласьцёх сустракаецца варыянт, калі ў першай частцы сядзіць і сумуе дзяўчына, а хлопец танчыць вакол яе.
У Акцябарскім раёне зафіксаваны варыянт з удзелам двух хлопцаў, адзін зь якіх нажом зарэзвае другога. У другой частцы „забіты“ ажывае і танчыць разам зь першым.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.