Шаблён:Strong/Дакумэнтацыя
Гэта падстаронка дакумэнтацыі для Шаблён:Strong (націсьніце, каб праглядзець шаблён). Яна зьмяшчае зьвесткі пра выкарыстаньне, катэгорыі й іншы зьмест, не датычны непасрэдна старонкі шаблёну. |
Шаблён {{Strong}} дапамагае прасьцей і хутчэй скарыстацца HTML-цэтлікам <strong>…</strong>
, каб іншыя рэдактары альбо робаты не замянілі яго аўтаматычна на '''...'''
або <b>…</b>
. Звычайна элемэнт <strong>…</strong>
у броўзэрах адлюстроўваецца тоўстым (важкім) шрыфтам, але гэтыя паводзіны можна зьмяняць выкарыстаньнем табліцы стыляў, праграмаў і тэкставых экранных чытачоў.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць крыніцу]{{strong|важны тэкст}}
ці, калі ў важным тэксьце ёсьць сымбаль роўнасьці:
{{strong|1=важны тэкст}}
Абодва варыянты даюць:
- важны тэкст
Надзейней заўсёды выкарыстоўваць сынтакс з пранумараваным парамэтрам |1 =
.
Неабавязковыя парамэтры
[рэдагаваць крыніцу]У парамэтар можна перадаць дадатковыя значэньні сынтаксу HTML:
|роля =
вызначае ролю WAI-ARIA; генэруе HTML-кодrole="назва ролі"
|кляса =
вызначае назву клясы (можна і некалькі, падзеленых пропустамі); генэруе HTML-кодclass="назва клясы[-аў]"
|стыль =
вызначае CSS-стыль; генэруе HTML-кодstyle="дырэктыва(-ы) CSS"
|id =
вызначае ўнікальны ідэнтыфікатар HTML (абавязкова мусіць пачынацца зь літары); генэруе HTML-кодid="назва"
|назва =
задае тэкст, які ня будзе ніякім чынам фарматаваны, і выводзіць яго ў выплыўнай «падказцы» пры навядзеньні курсору над тэкстам унутры{{strong}}
Калі нельга выкарыстоўваць шаблён
[рэдагаваць крыніцу]Шаблён {{strong}}
мае строга сэмантычнае (сэнсавае) значэньне, а таму ня мусіць выкарыстоўвацца для фарматаваньня, тыпаграфікі і падобнага. У гэтых выпадках трэба карыстацца вікі-разьметкай '''...'''
(якая ў броўзэрах ператвараецца ў цэтлік <b>…</b>
). Таксама ня варта выкарыстоўваць гэты шаблён, калі тэкст у ім ужо выведзены тоўстым шрыфтам (напр., у загалоўку); замест гэтага скарыстайцеся шаблёнам {{em}}
. Таксама лішне выкарыстоўваць яго з тэрмінамі, аформленымі вікіспасылкай, бо разьметка вікіспасылкі самадастаткова яе вылучае.