Шаблён:Зьвярнуцца/Дакумэнтацыя
Гэта падстаронка дакумэнтацыі для Шаблён:Зьвярнуцца (націсьніце, каб праглядзець шаблён). Яна зьмяшчае зьвесткі пра выкарыстаньне, катэгорыі й іншы зьмест, не датычны непасрэдна старонкі шаблёну. |
Гэты шаблён выкарыстоўвае Lua: |
Шаблён {{Зьвярнуцца}} прызначаны для стварэньня спасылкі на імя аднаго ці некалькіх карыстальнікаў у выглядзе «@Імя карыстальніка:», каб яны атрымалі паведамленьне пра тое, што іх згадалі ў абмеркаваньні. Паведамленьне спрацуе толькі тады, калі вы адразу падпішаце сваё паведамленьне.
Проста так устаўка знаку «@» перад іменем карыстальніка не стварае яму паведамленьня. Вам варта ці скарыстацца гэтым шаблёнам, ці самастойна стварыць вікіспасылку на старонку гэтага ўдзельніка.
Карысна карыстацца гэтым шаблёнам у абмеркаваньнях старога выгляду, каб было зразумела, на чый камэнтар вы адказваеце. IP-адрасы атрымліваюць паведамленьні толькі тады, калі вы напішаце ім на старонку абмеркаваньня.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць крыніцу]{{Зьвярнуцца|Імя карыстальніка}} Тэкст паведамленьня. ~~~~
Каб паведамленьне ўдзельніку спрацавала, вашае рэдагаваньне мусіць адпавядаць такім умовам:
- Рэдагаваньне мусіць дадаваць новыя радкі тэксту, а не рэдагаваць ужо існыя.
- Рэдагаваньне мусіць быць падпісанае
~~~~
напрыканцы.- Калі ў вас наладжаны ўласны подпіс, то ў ім мусіць быць простая спасылка (
[[ ]]
) на вашую старонку ўдзельніка, старонку абмеркаваньня або старонку ўнёску; і ня можа быць убудаваная ў шаблён.
- Калі ў вас наладжаны ўласны подпіс, то ў ім мусіць быць простая спасылка (
- Рэдагаваньне мусіць цалкам знаходзіцца ў існым разьдзеле (нельга пасярод гэтага паведамленьня распачынаць новыя разьдзелы) ці пачынаць новы разьдзел (адпаведна з загалоўкам разьдзелу).
- Улічваюцца толькі разьдзелу 2-га ўзроўню і вышэй.
- Калі ў паведамленьні згаданы больш за 50 удзельнікаў, то паведамленьні ім ня будуць разасланыя.
Заўвага: у Вікіпэдыі згадка карыстальніка простым даданьнем знаку сьлімака (як гэта дзейнічае ў розных сацсетках) не працуе. У вывадзе вы ўбачыць імя карыстальніка праз сьлімак, аднак, каб ён атрымаў паведамленьне пра зварот, трэба ці карыстацца гэтым шаблёнам, ці самастойна стварыць вікіспасылку на ягоную старонку ўдзельніка (напр. [[Удзельнік:Example|@Прыклад]]
).
ГЭТАК НЕ ПРАЦУЕ
@Імя карыстальніка Тэкст паведамленьня. ~~~~
Глядзіце таксама
[рэдагаваць крыніцу]- Інструкцыя:Echo — старонка інструкцыі для функцыі Echo, якая стварае гэтыя паведамленьні
- {{У}} — спасылка на старонку ўдзельніка бяз сымбалю @ і двухкроп’я