Перайсьці да зьместу

Чорны сьпіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чорныя сьпісы»)

Чо́рны сьпіс — пералік асобаў ці ўстановаў, якім з розных прычынаў можа быць адмоўлена ў доступе, паслузе, перамяшчэньні, даезьдзе ці прызнаньні. І наадварот, белы сьпіс — пералік такіх асобаў ці ўстановаў, якія маюць прывілеі ў вышэйпералічаных выпадках.

Нацысцкая Нямеччына мела чорны сьпіс(de) 2820 брытанскіх грамадзянаў (сярод якіх, напрыклад, Ўінстан Чэрчыль і Бэртран Расэл), якія мелі быць накіраваныя ў канцэнтрацыйныя лягеры ў выпадку паразы Вялікабрытаніі ў бітве за Брытанію[1].

Галівудзкі чорны сьпіс, прыняты ў 1947 року Камітэтам па расьсьледаваньні антыамэрыканскай дзейнасьціэру Макарці) і прызначаны дзеля абмежаваньня працаўладкаваньня сцэнарыстаў і іншых дзеячоў кінамастацтва, якія мелі пракамуністычныя погляды. Калі высьветлілася, што фігуранты сьпісу шмат гадоў працавалі ў Галівудзе пад выдуманымі імёнамі, сьпіс у 1960 року быў скасаваны[2][3].

Беларускія музыкі, якія не атрымліваюць дазволу выступаць у Беларусі, лічаць, што занесеныя ў неафіцыйны чорны сьпіс, складзены дзяржаўнымі ўладамі Беларусі[4][5].

У асобных краінах існуюць чорныя сьпісы сайтаў, доступ да якіх можа быць заблякаваны з-за падазрэньняў у нядобрасумленных паводзінах[6][7][8]. Свой чорны сьпіс мае й Вікіпэдыя.

Мабільныя тэлефоны маюць «чорныя сьпісы» тэлефонных нумароў, званкі зь якіх блякуюцца пры ўваходным тэлефанаваньні.

  1. ^  Clarke, Comer England Under Hitler: Revealed at Last—The Secret Nazi Plans for the Rape of England. — New York: Ballantine Books, 1961.
  2. ^ A Vote For Joe Stalin // The Hollywood Reporter. — 29 ліпеня 1946. — С. 1.
  3. ^ Gary Baum and Daniel Miller. (19 лістапада 2012) The Hollywood Reporter, After 65 Years, Addresses Role in Blacklist (анг.) Hollywood Reporter Праверана 22 жніўня 2016 г.
  4. ^ Гурт «Dzieciuki» трапіў у «чорны сьпіс», разам з Вольскім, Вайцюшкевічам і Brutto Культура. Радыё «Свабода» (14 красавіка 2016). Праверана 22 жніўня 2016 г.
  5. ^ Чорны сьпіс — хроніка беларускага андэграўнду Культура. Наша Ніва (7 чэрвеня 2012). Праверана 22 жніўня 2016 г.
  6. ^ Рэгуляванне Байнэту. Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 22 жніўня 2016 г.
  7. ^ У «чорны сьпіс» Байнэту папалі старонкі ў сацсетках і відэа на YouTube. Польскае радыё (24 ліпеня 2015). Праверана 22 жніўня 2016 г.
  8. ^ У Расеі рушыў «чорны сьпіс» сайтаў Людзі. Радыё «Свабода»Праверана 22 жніўня 2016 г.