Чжу Сі
Чжу Сі | |
Імя пры нараджэньні | Чжу Сі |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1130 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 красавіка 1200 |
Месца сьмерці | |
Школа/традыцыя | канфуцыянства, нэаканфуцыянства |
Пэрыяд | Імпэрыя Сун |
Значныя ідэі | Zizhi Tongjian Gangmu[d] |
Чжу Сі (па-кітайску: 朱熹; 18 кастрычніка 1130 — 23 красавіка 1200) — выбітны канфуцыянскі філёзаф дынастыі Сун (960—1279), заснавальнік кітайскага нэаканфуцыянства. Філёзаф-энцыкляпэдыст, літаратар, тэкстоляг, камэнтатар старажытных тэкстаў. У гісторыі кітайскай думкі часта называемы другой па ўплывовасьці фігурай пасьля самога Канфуцыя[1]. Сучасьнікі прылічалі яго ў шэрагу з Чжан Шы і Люй Цзуцянем да «трох мудрацоў з Паўднёвага Ўсходу». Рабіў акцэнт на дасьледаваньне рэчаў, а таксама сынтэз ўсіх асноўных канфуцыянскіх канцэпцыяў, якія ляглі ў аснову функцыянаваньня кітайскай бюракратыі і ўраду на працягу больш чым за 700 гадоў.
Чжу Сі шырока вывучаў клясыку, камэнтары, гісторыю і іншыя твораў сваіх папярэднікаў. Ён некалькі разоў меў шанец папрацаваць ва ўрадзе[2], але большую частку свайго жыцьця пазьбягаў дзяржаўных пасадаў[1]. Ён таксама напісаў, зьбіраў і адрэдагаваў амаль сто кнігаў і перапісваўся зь дзясяткамі іншых навукоўцаў. Ён быў настаўнікам для шэрагу пасьлядоўнікаў, многія зь якіх навучаліся ў Чжу Сі шмат год. Ён абапіраўся на вучэньні братоў Чэн і іншых; а ў далейшым распрацаваў свае мэтафізычныя тэорыі датычныя прынцыпу і жыцьцёвай сілы. Ягоныя пасьлядоўнікі запісалі тысячы ягоных размоваў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Confucius; Slingerland, Edward (2006). «The Essential Analects: Selected Passages with Traditional Commentary». Hackett Publishing. — С. 148—149. — ISBN 1-60384-346-9.
- ^ а б Ebrey, Patricia Buckley (1993). «Chinese civilization: a sourcebook» (2nd ed.). New York: The Free Press. — С. 172. — ISBN 002908752X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чжу Сі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Чжу Сі. Stanford Encyclopedia of Philosophy (анг.).
- Чжу Сі. Internet Encyclopedia of Philosophy (анг.).
- Чжу Сі і галерэя ягоных каліграфіяў. China Online Museum (анг.).
- Працы Чжу Сі. Праект Gutenberg (анг.).