Часопіс
Часо́піс (ча́сапіс, журна́л'; франц. Journal) — друкаванае пэрыядычнае выданьне. Побач з газэтай, часопіс зьяўляецца адным з асноўных сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды, аказвае ўплыў на грамадзкую думку, фармуючы яе ў адпаведнасьці з інтарэсамі вызначаных ідэалягічных групаў, грамадзкіх клясаў, палітычных партыяў, арганізацыяў.
Са зьяўленьнем тэхналёгій кампутарнай вёрсткі і распаўсюджваньнем камэрцыйных друкарняў з магчымасьцю поўнакаляровага друку ў Беларусі канца XX — пачатка XXI стагодзьдзя, часопісы сталі асноўным рэкляманосьбітам для тавараў кляса «прэміум». Часопісы як правіла, адрасаваныя да канкрэтнае аўдыторыі чытачоў.
У Беларусі, як увогуле і ў сьвеце часопісы былі адным з асноўных відаў СМІ на працягу XIX і XX стагодзьдзя. Зараз пад уплывам нарастаньня новых тэхналёгій перадачы інфармацы, кшталту Інтэрнэта, часопісы пачалі адмаўляцца ад папяровых вэрсій і выходзіць толькі ў электронным выглядзе. Так напрыклад вырашылі зрабіць выдаўцы часопіса «Life».
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часопісы, як і газэты, клясыфікуюцца:
- па пэрыядычнасьці — не бывае штодзённых часопісаў, распаўсюджаны штотыднёвыя і штомесячныя, а таксама бываюць такія, якія выходзяць два разы на месяц, раз у два месяца, раз на квартал;
- па фармаце;
- па тэматыцы;
- па характары падачы інфармацыі.
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З-за таго, што часопісы выходзяць у сьвет радзей, чым газэты, яны адрозьніваюцца нізкай апэратыўнасьцю падачы інфармацыі, затое ў іх больш магчымасьцяў для падрабязнага аналізу падзеяў, разважаньняў, падвядзеньня вынікаў і г. д.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым часопісам у сьвеце лічыцца амэрыканскі «The Gentleman's Magazine», першы нумар якога зьявіўся ў 1731.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе з 885 найменьняў часопісаў толькі 147 (16%) выходзіла па-беларуску. З гадавога накладу ў 59 млн. асобнікаў на беларускай мове выдалі толькі 3,2 млн. (5,4%)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жыхароў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 лютага 2012 г. Праверана 10 лістапада 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часопіс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў