Цынтра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Цынтры

Цы́нтра (на Старэйшай мове — Xin'trea) — фантастычная дзяржава ў сьвеце, што прыдуманы Анджэем Сапкоўскім (сага пра Ведзьмара).

Цынтра ляжыць на паўдзённым беразе ракі Яругі. Была спаленая войскамі Нільфгаарду. З часоў заснаваньня ўладары Цынтры ўладарылі таксама Бруге, Садэнам, Скэлігай, Атрэ, Аб Яра. Апошняя вядомая каралева ЦынтрыЦыры. Да яе краінай кіравала яе бабуля Кала́нтэ (па мянушцы «Ільвіца»). Калантэ была забітая падчас вайны зь Нільфгаардам.

Герб Цынтры — тры залатыя ільвы на блакітным фоне. Паводле Сапкоўскага: «Ад часоў караля Корама Другога львы носяць кароны».