Харумовічы
Выгляд
Харумовічы – беларускі шляхецкі род татарскага паходжаньня, адгалінаваньне Наймановічаў. Заснавальнікам роду быў Хуромша Кадышавіч, прапраўнук Найман-бэга. Хуромша меў двух сыноў – Фурса й Касыма. Фурс не пакінуў нашчадкаў па мячы, Касым жа меў чатырох сыноў Алі, Ісупа, Мустафу й Хуромшу, якія пакінулі шматлікіх нашчадкаў.
Прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якуб Хурамовіч, расейскі генэрал у другой палове XIX стагодзьдзя
- Ізмаэль Хурамовіч, расейскі сьледчы судзьдзя
- Мустафа Хурамовіч, капітан войска польскага
- Абдуль Гамід Хурамовіч, сын папярэдняга, у 1920-я прэзыдэнт Зьвязу польскіх мусульманаў