Харвацкая біскупская нарада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Харва́цкая бі́скупская нара́да (па-харвацку: Hrvatska biskupska konferencija) — установа Сьвятога Пасаду ў Рэспубліцы Харватыя, канфэрэнцыя біскупаў Каталіцкае Царквы, якія служаць на тэрыторыі гэтае краіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам 1991 году распалася Югаслаўская фэдэрацыя й Рэспубліка Харватыя сталася сувэрэннаю ды незалежнаю дзяржавай. Пасьля таго, як 13 студзеня 1992 году гэтую дзяржаву прызнала Апостальская Сталіца, харвацкія біскупы вылучылі прапанову пра стварэньне нарады (канфэрэнцыі) каталіцкіх біскупаў на ўзроўні краіны.

Дэкрэтам з дня 15 траўня 1992 году Ватыкан зацьвердзіў Статут Харвацкае біскупскае нарады[1]. Першым Старшынём ХБН да 1997 году быў кардынал Франё Кухарыч (па-харвацку: Franjo Kuharić), арцыбіскуп і мітрапаліт Загрэбскі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]