Перайсьці да зьместу

Якуб I Арагонскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хаймэ I Арагонскі»)
Якуб I
Хаймэ I
Граф Барсэлёны, кароль Арагону, Валенсіі і Мальёркі, лорд Манпэлье
 Кароль Арагону
12 верасьня 1213 — 27 ліпеня 1276
Папярэднік Пётар II
Наступнік Пётар III
Кароль Валенсіі
28 верасьня 1238 — 27 ліпеня 1276
Папярэднік пасада заснаваная
Наступнік Пётар I
Кароль Мальёркі
5 верасьня 1231 — 27 ліпеня 1276
Папярэднік пасада заснаваная
Наступнік Пётар I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 лютага 1208, Манпэлье
Памёр 27 ліпеня 1276, Валенсія
Пахаваны кляштар Пабле
Нашчадкі
Каралеўскі дом Барсэлёнская дынастыя
Жонкі
Бацька Пётар II Арагонскі
Маці Марыя дэ Манпэлье

Якуб I Заваёўнік (па-каталянску: Jaume el Conqueridor, па-арагонску: Chaime lo Conqueridor, па-гішпанску: Jaime el Conquistador, па-аксытанску: Jacme lo Conquistaire; 2 лютага 1208 — 27 ліпеня 1276) — граф Барсэлёны, кароль Арагону, Валенсіі, Мальёркі і лорд Манпэлье (1213—1276). За час свайго доўгага валадараньня ўлада Барсэлёнскае дынастыі пашырылася ва ўсе бакі: на Валенсію з поўдню, Лянгедок з поўначы і Балеарскія астравы з усходу. Падпісаўшы пагадненьне зь Людовікам IX, ён вырваў Барсэлёну з-пад намінальнага францускага сюзэрэнітэту і далучыў яе да сваёй кароны. Ягоны ўдзел у Рэканкісьце ў міжземнаморскай Гішпаніі параўнальны са зробленым Фэрдынандам III Кастыльскім у Андалюзіі.

Як заканадаўца і арганізатар ён займае высокае месца сярод гішпанскіх каралёў. Якуб склікаў Кансулят мора[3], які кіраваў марскім гандлем і дапамагаў умацаваць каталёнскае пераўзыходзтва ў заходнім Міжземнамор’і. Ён быў істотным дзеячом у разьвіцьці каталянскае мовы, спансаваў каталянскую літаратуру і напісаў квазі-аўтабіяграфічную хроніку свайго валадараньня «Libre dels feyts» (бел. Кніга дзеяў).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]