Перайсьці да зьместу

Хадэйда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хадэйда
па-арабску: الحديدة
Населены пункт
Краіна
Першыя згадкі XIV стагодзьдзе
Геаграфія
Вышыня НУМ 17 м
Часавы пас UTC+03:00
Каардынаты 14°48′08″ пн. ш. 42°57′04″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова арабская мова
Хадэйда на мапе Емэну
Хадэйда
Хадэйда
Хадэйда

Хадэйда (па-арабску: الْحُدَيْدَة) — чацьвертае паводле велічыні места Емэну, сталіца аднайменнай мугафазы. Найважнейшы порт краіны на Чырвоным моры. Насельніцтва — 735 000 чалавек (2023).

Першыя пісьмовыя згадкі пра Хадэйду датаваныя 1454—1455 рокамі.

У XIX стагодзьдзі тут дзейнічаў вялікі нявольніцкі рынак, дзе гандлявалі рабамі з Ароміі (цяпер у Этыёпіі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя асманы заснавалі тут марскі порт.

У часе вайны 1934 року(d) Хадэйду ненадоўга занялі саудаўскія войскі.

У 1961 року пажар зьнішчыў значную частку места. Ейны порт быў адноўлены з савецкай дапамогай. Была пракладзеная шаша да Саны. У 1970—1980-х роках у месьце разьмяшчалася база савецкага вайсковага флёту.

Разьмяшчэньне Эль-Хадэйды на беразе Чырвонага мора робіць яе значным портам, адкуль імпартуецца кава, бавоўна, фінікі і шкуры. Паводле стану на чэрвень 2018 року ¾ гуманітарных і камэрцыйных грузаў траплялі ў Емэн праў порт Хадэйды.

Працуюць краўцы баваўнянага адзеньня.

  1. Yemen General Census of Population, Housing and Establishments 1994