Фінансы
Фінансы (ад сярэднявечна-лацінскага financia — наяўнасьць, даход) — эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае эканамічныя адносіны ў працэсе стварэньня і разьмеркаваньня фондаў грашовых сродкаў. Паняцьце фінансы можа ўключаць адзін з наступных сэнсаў:
- вывучэньне грошай і іншых падобных актываў
- кіраваньне гэтымі актывамі і рызыкамі
- непасярэдна самі грашовыя рэсурсы
Дзяржаўныя фінансы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяржаўныя фінансы ўключаюць фінансавыя стасункі па фармаваньню і выкарыстаньню агульнадзяржаўных, адміністрацйна-кіраўнічых адзінак, дзяржаўных прадпрыемстваў. Да дзяржаўных фінансаў адносяцца:
- дзяржаўны бюджэт
- дзяржаўны пэнсійны фонд
- іншыя па-забюджэтныя фонды
Большая частка дзяржаўных фінансаў фармуецца за конт падаткаў. Празь дзяржаўныя фінансы пераразьмяркоўваецца значная частка нацыянальнага даходу. Дзяржаўныя фінансы рэгулююцца законадаўствам аб бюджэце, што прымаецца штогод, а ткасама іншым законадаўствам.
Карпарацыйныя фінансы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карпарацыйныя фінансы абазначаюць сукупнасьць фінансавых апэрацыяў, якія ажыцьцяўляюцца прадпрыемствамі, па прыцягненьню фінансавых рэсурсаў і іх эфэктыўнаму выкарыстаньню, уключаючы мэтады фінансаваньня, інвэстыцыйных праектаў, кіраваньня ліквіднасьцю, абароны ад рызыкаў і інш.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фінансы // venturebase.us(недаступная спасылка)