Перайсьці да зьместу

Фустыбал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выкарыстаньне фустыбала
Сярэднявечны малюнак фустыбала

Фустыбалсярэднявечная ручная кідальная зброя, прызначаная для кіданьня камянёў вагой да 0,5 кг. Фустыбалы ўжываліся пры аблозе крэпасьцяў і ў марскіх бітвах. Найбольш раньнія згадкі належаць да IV стагодзьдзя н. э., найбольш позьнія — да 14 стагодзьдзя. Фустыбал уяўляў сабой прашчу, прымацаваную да доўгай палцы з мэтай павялічыць размах снараду ў прашчу, павялічыць пачатковую хуткасьць снараду і далёкасьць яго палёту. У далейшым фустыбал эвалюцыянаваў у станковы кідальны агрэгат, а далей у трыбук.