Перайсьці да зьместу

Фронт сыгналу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1 — нізкі ўзровень сыгналу, 2 — высокі ўзровень сыгналу, 3 — нарастаньне сыгналу (пярэдні фронт), 4 — спад сыгналу (задні фронт)
Працягласьць фронту і спаду электрычнага імпульсу. U0 — ніжні ўзровень сыгналу, U1 — верхні ўзровень сыгналу, U1-U0 — размах сыгналу Tf — працягласьць фронту імпульсу, Td — працягласьць спаду імпульсу.

Фронт сыгналу ў электроніцы — гэта пераход лічбавага сыгналу са стану «нуль» (ніжні ўзровень) у стан «адзінка» (верхні ўзровень) (нарастаньне сыгналу). Пераход са стану «адзінка» ў стан «нуль» называюць спадам сыгналу. Часта фронт сыгналу называюць «пярэднім фронтам», а спад сыгналу — «заднім фронтам». Таксама фронтам сыгналу называюць пераход лягічнага сыгналу або зьменнай са стану «FALSE» у стан «TRUE» і зваротны пераход са стану «TRUE» у «FALSE» — спадам лягічнага сыгналу. Працягласьці фронту (час нарастаньня) і спаду (час спаду) фізычна рэалізуемых сыгналаў займаюць канчатковы час.

Ідэалізаваны фронт сыгналу (скарочана — ІФС) робіць пераход з аднаго стану ў іншы без затрымак ў часе. На практыцы прынцып ІФС выкарыстоўваецца ў квантавых вылічэньнях.

Фронт сыгналу зьяўляецца адным з ключавых паняцьцяў у тэорыі трыгераў у электроніцы. Напрыклад, трыгеры са злічальным уваходам, D-трыгеры, JK-трыгеры зьмяняюць свой стан, у залежнасьці ад рэалізацыі, па фронце ці спаду тактавага сыгналу.

Даўжыня фронту і спаду імпульснага сыгналу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У электроніцы і радыётэхніцы працягласьці фронту і спаду вызначаюць як час зьмены сыгналу ад 0,1 да 0,9 і ад 0,9 да 0,1 «размаху» імпульсу адпаведна. Размах імпульсу вызначаецца як сума амплітудаў ў адмоўным і станоўчым боку.