Францыска
Выгляд
Францыска (francisca) — сярэдневяковая сякера германцаў і франкаў, на доўгай рукаяці быў баявым, на кароткай — кідальным. Сякера-францыска для кіданьня была карацей за даўжыню рукі. Францыска для высечкі насаджвалася на мэтровай даўжыні сякерышча, паколькі прадугледжвалі высечку як адной, так і двума рукамі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gamble, James Douglas (2002). Axes of War and Power. Tanro Company. ISBN 0-9617220-1-5.