Фотамэтрычная велічыня
Выгляд
(Перанакіравана з «Фотамэтрычныя велічыні»)
Фотамэтры́чная велічыня́ — адытыўная фізычная велічыня, якая вызначае часовае, прасторавае, спэктральнае разьмеркаваньне энэргіі аптычнага выпраменьваньня і ўласьцівасьцяў рэчываў, асяродзьдзяў і цел як пасярэднікаў пераносу або прымачоў энэргіі (азначэньне ўзята з ДАСТ 26148—84). Фотамэтрычныя велічыні выкарыстоўваюцца ў фотамэтрыі і іншых галінах навукі.
Па колькасным выразе фотамэтрычныя велічыні можна падзяліць на наступныя групы:
- Энэргетычныя фотамэтрычныя велічыні
- Фатонныя фотамэтрычныя велічыні
- Рэдукаваныя фотамэтрычныя велічыні
- Сьветлавыя велічыні
Разьмеркаваньні фотамэтрычных велічынь у часе, прасторы і па спэктры апісваюцца з дапамогай:
- Разьмеркаваньні фотамэтрычнай велічыні ў часе
- Індыкатрысы фотамэтрычнай велічыні
- Спэктральнага разьмеркаваньня фотамэтрычнай велічыні
Сродкам вымярэньня фотамэтрычных велічынь служаць фатомэтры.