Перайсьці да зьместу

Фосфарэсцэнцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фосфарэсцэнцыя — сьвячэньне рэчываў, якое працягваецца пасьля спыненьня ўзбуджэньня больш як 10 -7 сек (і можа дасягаць некалькіх гадзін); разнавіднасьць люмінесцэнцыі.

Малекулярная фосфарэсцэнцыя — сьвячэньне, абумоўленае выпрамяняльнымі пераходамі з мэтастабільнага (звычайна трыплетнага) у асноўны (сынглетны) стан:

дзе S пазначае сынглеты, T — трыплеты, азначнікі пазначаюць стан (0 — асноўны, 1 — узбуджаны).

Такія пераходы са зьменай мультыплетнасьці забароненыя па сьпіну і маюць малую імавернасьць.

Фасфарэцэнцыя крышталяў абумоўлена рэкамбінацыяй электронаў і дзірак, якія захопленыя рознага роду пасткамі і вызваляюцца ў выніку тэрмічнай актывацыі.